Адкрыць галоўнае меню

Пенідарэн (паравоз)

(Пасля перасылкі з Pen-y-Darren)

«Пенідарэн» (вал.: «Pen-y-Darren»«Pen-y-Darren») — першы ў свеце запатэнтаваны паравоз. «Пенідарэн» лічыцца самым першым у свеце рэйкавым паравозам, аднак шэраг сведчанняў паказваюць на тое, што ён, магчыма, быў другім (пасля колбрукдэйлскага, з якім яго часта блытаюць). Паравоз быў пабудаваны пад кіраўніцтвам таленавітага інжынера Рычарда Трэвітыка на металургічным заводзе Пенідарэн ў аднайменным горадзе (Мертыр-Тідвіл, паўднёвы Уэльс) у 1803 годзе, аднак часта годам пабудовы паказваецца 1804, калі на дадзены паравоз быў атрыманы патэнт. Гэты ж год лічыцца годам нараджэння паравозаў наогул.

Pen-y-Darren
Penydarren replica at NRM 01.jpg
Сучасная рэпліка паравоза
Асноўныя даныя
Галоўны канструктар Р. Трэвітык
Восевая формула 0-2-0
Год пабудовы 1803 (запатэнтаваны ў 1804)
Завод Пенідарэн
Краіна эксплуатацыі Уэльс
Шырыня каляіны 1321 мм
Тэхнічныя даныя
Счэпная маса каля 6 т
Ціск пары ў катле 0,28 МПа
Колькасць дымагарных труб 1
Колькасць цыліндраў 1
Дыяметр цыліндраў 8½"(212 мм)
Ход поршня 4½’ (1372 мм)

21 лютага 1804 года «Пенідарэн» правёў першы ў свеце цягнік на лакаматыўнай цязе (само паняцце Лакаматыў з'явіцца толькі праз 21 год). Будучы адным з першых, паравоз ужо меў шэраг канструктыўных навін, многія з якіх былі адкрыты паўторна толькі праз некалькі дзесяцігоддзяў.

ЛітаратураПравіць