Polyporus — род грыбоў сямейства Паліпоравыя (Polyporaceae).

Polyporus

Polyporus tuberaster
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polyporus P.Micheli ex Adans., 1763

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1037824
NCBI  5637
EOL  16678
MB  18334

Біялагічнае апісанне правіць

Пладовыя целы аднагадовыя, з падзелам на капялюшык і ножку. Паверхня капялюшыка гладкая або пакрытая лускавінкамі або апушэннем, афарбаваная звычайна ў розныя адценні карычневага, часам у старасці крыху фіялетавая. Мякаць белая, жорсткая, пры высыханні дравяністая. Спараносная паверхня (гіменафор) сітаватая, белая, часам з жаўтлявым адценнем. Поры круглявыя або вуглаватыя. Ножка часам слаба прыкметная, цэнтральная або эксцэнтрычная, гладкая або аксаміцістая, карычневая, нярэдка падоўжна зморшчана-разлінаваная.

Некаторыя віды правіць

Род уключае каля 26 відаў[1]. Дакладная колькасць відаў невядома, не высветлена становішча некаторых відаў, нярэдка змяшчаюцца ў род Favolus Fr.

Зноскі

  1. Kirk P. M., Cannon P. F., Minter D. W., Stalpers J. A. et al. Ainsworth & Bisby's Dictionary of the Fungi. — CAB International, 2008. — ISBN 978-0-85199-826-8.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 12.

Літаратура правіць

  • L. Ryvarden, I. Johansen. A preliminary polypore flora of East Africae. — Oslo: Fungiflora, 1980. — P. 481. — 636 p.