Pseudocerastes urarachnoides — рэдкі від ядавітых змей падсямейства Viperinae. Эндэмік астанаў Ілам  (руск.) і Керманшах  (руск.) на мяжы з Іракам[1].

Pseudocerastes urarachnoides
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pseudocerastes urarachnoides Bostanchi, Anderson, Kami & Papenfuss, 2006

Арэал

выява

Ахоўны статус
:en:Data Deficient
Недастаткова даных
IUCN Data Deficient : / 164664

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1058451
NCBI  1353790
EOL  13825088

Гісторыя правіць

Упершыню выяўлены падчас навуковай экспедыцыі ў Іран у 1968 годзе. Але тады навукоўцы не змаглі разгадаць незвычайную структуру яе хваста і палічылі, што ў змеі прыроджаны дэфект або траўма. У 2001 годзе былі здабытыя новыя асобнікі і ў 2006 годзе біёлагам Бехзадам Фацінія і яго асістэнтамі быў зацверджаны новы від.

Спосаб палявання правіць

Гадзюка паторгвае кончыкам незвычайнага хваста-прынады[2], ствараючы ілюзію руху павука. Калі птушка або яшчарка набліжаецца і спрабуе склюнуць «павука», ядавітая гадзюка за долі секунды забівае ахвяру[3]. Хвост-прынада пачынае расці пасля нараджэння, але канчаткова фармуецца да сталага ўзросту. Характэрна і тое, што дарослыя змеі палююць падобным чынам у асноўным на пералётных птушак, паколькі мясцовыя ўжо ведаюць пра падобную хітрасць гадзюк.

Зноскі

  1. The Reptile Database: Pseudocerastes urarachnoides (англ.)
  2. Weird Animals - Spider-tailed Horned Viper - YouTube. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2021. Праверана 12 красавіка 2016.
  3. Spider tailed horned viper - YouTube. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2021. Праверана 12 красавіка 2016.