Qb.by
qb.by (вым. — бел.: «К’юбі») — беларускі сайт, які ўключае пошукавы сэрвіс аптымізаваны для працы менавіта ў беларускім інтэрнэце, стварэнне кароткіх спасылак , сэрвіс невялікіх нататак, файлхостынг , RSS-агрэгатар.[1][2] Цікавай асаблівасцю з’яўляецца прадстаўленне сайта як адушаўлёнага персанажа, які мае імя.
Qb.by | |
---|---|
| |
URL | qb.by |
Камерцыйны | Некамерцыйны |
Тып сайта | Пошукавая машына |
Рэгістрацыя | Неабавязковая |
Мова(-ы) |
Беларуская мова Руская мова |
Аўтар | Ягор Кур’яновіч (Sontan) |
Пачатак працы | май 2009 года |
Канец працы | люты 2015 года |
Гісторыя
правіцьЗ’явіўся ў маі 2009 года, распрацоўшчык — Ягор Кур’яновіч. Размешчаны на ўласным серверы ў мінскім ЦАД . У К’юбі прадстаўлена 8 мікрасэрвісаў. Набыў поспех беларускіх карыстальнікаў дзякуючы спецыфічнаму стану Інтэрнэта ў Беларусі 2000-х гадоў — арыентаванне на абмен інфармацыяй па «гасцявому доступу», выключна часовай рэчы, пакуль не стаў шырока даступныя безлімітны доступ. У планах распрацоўшчыка з’яўленне на сайце ўласнага навіннага праекта, некалькі сэрвісаў агрэгацыі, адным з іх павінен стаць сэрвіс па зручным пошуку працы, сэрвіс пра надвор’е. Часова прыпініў сваю працу ў лютым 2015 года.[3][4][5][6]
Зноскі
- ↑ Интервью по понедельникам: Егор Курьянович, создатель qb.by (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (16 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2018. Праверана 30 чэрвеня 2018.
- ↑ qb.by — белорусский поисковик с поиском по гостю (руск.)(недаступная спасылка). <noindex>.by. Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2018. Праверана 30 чэрвеня 2018.
- ↑ Анализ сайта qb.by (руск.). analysis. Праверана 30 чэрвеня 2018.
- ↑ Рейтинг сайта qb.by (руск.). RANKW. Праверана 30 чэрвеня 2018.
- ↑ qb.by (руск.). URLJ. Праверана 30 чэрвеня 2018.(недаступная спасылка)
- ↑ Информация о сайте qb.by (руск.). SPBp.com. Праверана 30 чэрвеня 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная старонка qb.by у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»
- Qb.by ў сацыяльнай сетцы «Twitter»