R136a1зорка ў кампактнай зорнай скупнасці R136 у эмісійнай туманнасці NGC 2070 (туманнасць «Тарантул»), якая знаходзіцца ў Вялікім Магеланавым Воблаку, самая масіўная[3] з вядомых навуцы зорак. Адносіцца да блакітных гіпергігантаў. Няўзброеным вокам з прычыны адлегласці 165 000 светлавых гадоў зорка не бачна, але скупнасць можа быць знойдзена ў добры аматарскі тэлескоп у паўднёвым паўшар'і ці паблізу экватара. Таксама зорка з'яўляецца і адной з самых яркіх, выпускаючы святла, па найвышэйшых ацэнках, да 10 млн раз больш, чым Сонца.

R136a1
Зорка
R136a1.jpg
R136a1 ва ўяўленні мастака
Гісторыя даследавання
Адкрывальнік Пол Кроўтэр
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Прамое ўзыходжанне {{{1}}}h {{{2}}}m {{{3}}}s
Схіленне {{{4}}}° {{{5}}}′ {{{6}}}″
Адлегласць 165 тыс. св. гадоў
Бачная зорная велічыня (V) 12,77
Сузор’е Залатая Рыба
Астраметрыя
Абсалютная зорная велічыня (V) -12,5
Характарыстыкі
Спектральны клас WN5h[1]
Паказчык колеру (B − V) +0,01
Фізічныя характарыстыкі
Маса 265[1] M
Радыус ~36[1] R
Тэмпература 53000 ± 3000[1] K
Свяцільнасць ≈ 8,7×106[1] L
Інфармацыя ў базах даных
SIMBAD даныя
Крыніцы: [2]

Гісторыя адкрыццяПравіць

21 чэрвеня 2010 года каманда астраномаў пад кіраўніцтвам Пола Кроўтэра (англ.: Paul Crowther), прафесары астрафізікі з Універсітэта Шэфілда (англ.: University of Sheffield), пры даследаванні скупнасці зорак RMC 136a выявіла зорку, маса якой значна перавышае масу Сонца[4]. Даследаванні праводзіліся з выкарыстаннем масіву тэлескопаў VLT Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі, а таксама архіўных дадзеных з тэлескопа «Хабл»[4].

Навукоўцы выявілі некалькі зорак з тэмпературай паверхні больш 40 000 К, у некалькі дзясяткаў раз больш і некалькі мільёнаў разоў ярчэй Сонцы. Згодна існым мадэлям, некаторыя з гэтых зорак пры ўтварэнні мелі масу больш 150 сонечных. Зорка R136a1 аказалася найболей масіўнай з вядомых навуцы зорак: яе маса складае 265 мас Сонца, а маса пры ўтварэнні — больш 320.

Падобныя звышцяжкія зоркі вылучна рэдкія і ўтвараюцца толькі ў вельмі шчыльных зорных скупнасцях. Назіранне падобных зорак патрабуе вельмі высокай раздзяляльнай здольнасці прылад.

Астрафізікі з Інстытута астраноміі імя Аргеландара ў Боне (Германія) на грунце мадэлявання працэсу фармавання зорак у гэтай частцы туманнасці Тарантула выказалі здагадку, што R136a1 сфармавалася ў выніку зліцця некалькіх драбнейшых зорак з масай менш класічнай мяжы масы адзінкавай зоркі (150 сонечных мас)[5].

Фізічныя характарыстыкіПравіць

 
Злева направа: чырвоны карлік, Сонца, блакітны гігант, і R136a1

Дагэтуль застаецца нявысветленым пытанне паходжання падобных звышмасіўных зорак: ці ўтварыліся яны з такой масай спрадвечна, або ўтварыліся з некалькіх меншых зорак.

Яркасць гэтай зоркі перасягае яркасць Сонца ў 8,7 млн разоў. Сама зорка спараджае моцны зорны вецер, што прыводзіць яе да хуткай страты рэчыва.

Зоркі масай ад 8 да 150 сонечных пад канец свайго жыццёвага цыклу выбухаюць як звышновыя, пакідаючы пасля сябе нейтронную зорку.

А калі зорка яшчэ больш, то бок маса ад 150 да 300 сонечных, то гэта зорка завецца гіперновай. Пад канец жыцця гіперновыя выбухаюць, з паўднёвага і паўночнага полюса вырываецца вузкі прамень гама воплеску, а ад гіперновай застаецца чорная дзірка, якая і вінавата ва ўтварэнні гама-воплеску, які на адлегласці некалькі тысяч светлавых гадоў можа знішчыць усё на сваім шляху.

ЗаўвагіПравіць

  1. а б в г д Crowther, Paul A.; Schnurr, Olivier; Hirschi, Raphael; Yusof, Norhasliza; Parker, Richard J.; Goodwin, Simon P.; Kassim, Hasan Abu (2010). "The R136 star cluster hosts several stars whose individual masses greatly exceed the accepted 150 M stellar mass limit". Monthly Notices of the Royal Astronomical Society 408 (2): 731–751. doi:10.1111/j.1365-2966.2010.17167.x. Bibcode2010MNRAS.408..731C. 
  2. SIMBAD (англ.). — R136a1 у базе даных SIMBAD. Праверана 22.07.2010.
  3. Astronomers detect 'monster star' (англ.)(недаступная спасылка). BBC (21 июля 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 22 ліпеня 2010.
  4. а б A 300 Solar Mass Star Uncovered (англ.). European Southern Observatory (21 июля 2010). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2012. Праверана 22 ліпеня 2010.
  5. Сверхмассивные звёзды возникли в результате слияния меньших звёзд

СпасылкіПравіць