«RECHA», або «Recha», або «Рэ́ха»беларускі музычны гурт, заснаваны ў 2002 годзе. Грае ў жанры поп і фолк-мадэрн, актыўна ўжываючы ў сваёй творчасці і іншыя жанры. Гурт шырока вядомы сваімі вулічнымі канцэртамі і дабрачыннымі выступамі ў разнастайных установах[1].

RECHA
RECHA.jpg
Асноўная інфармацыя
Жанры поп, фольк-мадэрн і іншыя
Гады 2002—цяперашні час
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Склад Андрусь Такінданг
Кастусь Лісецкі
Віця Паўлючэня
Леанід Паўлёнак
Яўген Шурмей
Былыя
ўдзельнікі
Мікіта Кішоў
Арына Лісецкая
Марыя Сільвановіч
Афіцыйная старонка гурта "RECHA" ў сацыяльнай сетцы "УКантакце"

ГісторыяПравіць

Гурт заснаваны ў 2002-2003 гг. Першым складам гурта (Андрусь Такінданг, Мікіта Кішоў, Арына Лісецкая, Марыя Сільвановіч, Кастусь Лісецкі) Recha з'ездзіла ў туры па Польшчы, удзельнічала ў розных конкурсах тыпу Басовішча і Бардаўскай восені, пракацілася па Беларусі і нават патрапіла ў Санкт-Пецярбург. Пасля двухгадовага зацішша гурт сабраўся ў новым складзе (Андрусь Такінданг, Мікіта Кішоў, Кастусь Лісецкі, а таксама акардыяніст Віця Паўлючэня і ўдарнік Леанід Паўлёнак). У 2011 г. на змену Мікіту да Recha далучыўся гітарыст Яўген Шурмей.

У снежні 2015 года музыкі прадстаўляюць свой першы альбом «Pierajnačyć», у які ўвайшлі песні, запісаныя ў 2010-2014 гадах[2].

ДыскаграфіяПравіць

Удзел у зборнікахПравіць

Зноскі