Прамянёвікі
Прамянёвікі, Радыялярыі[1] (Radiolaria) — аднаклетачныя планктонныя арганізмы, якія жывуць пераважна ў цёплых акіянічных водах. Шкілет складаецца з хіціну і аксіду крэмнію ці сернакіслага стронцыю (цэлестыну). У жывых радыялярый шкілет знаходзіцца ўсярэдзіне клеткі. Промні служаць для ўмацавання псеўдаподый. Прамянёвікі — зборная група, якая ўтрымлівае розныя па паходжанні формы прасцейшых. Згодна з сучасным уяўленням падобны марфатып радыялярый набываўся імі цалкам незалежна ў працэсе асваення тоўшчы вады як пастаяннага асяроддзя пасялення.
Прамянёвікі | ||||||||||
Прамянёвікі з надсямейства Stephoidea. Выява з кнігі Эрнста Гекеля Kunstformen der Natur (1904). | ||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||
Класы | ||||||||||
| ||||||||||
|
Адміраючы, радыялярыі спачатку назапашваюцца ў выглядзе радыялярыевага ілу, а затым пераўтвараюцца ў крэмніевыя пароды — кварц, яшма. Выкапнёвыя радыялярыі выкарыстоўваюцца ў геалогіі для вызначэння ўзросту асадкавых парод.
Зноскі
- ↑ Напісанне Прамянёвікі, Радыялярыі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.13. Мн., 2001, С.12