Ravon Gentra
Ravon Gentra
Агульныя даныя
На рынку
Папярэднік |
Ravon Gentra — чатырохдзверны седан класа C. Выпускаецца сумесным прадпрыемствам GM-Uzbekistan з 2013 года спачатку як Daewoo Gentra, а з восені 2015 года вырабляецца пад маркай Ravon.
У 2017 годзе аўтамабіль зведаў невялікую мадэрнізацыю[1]. З'явілася новая панэль прыбораў (шкалы спідометра і тахометра сталі аднаго памеру, а паміж імі размешчаны паказальнік тэмпературы ахалоджвальнай вадкасці, палівамер і экран маршрутнага кампутара). Устаноўлена іншая аўдыёсістэма з большым дысплеем, з'явілася сістэма экстранага рэагавання пры аварыях. Памянялася абіўка сядзенняў.
Машыны абсталёўваюцца бензінавым рухавіком аб'ёмам 1,5 л (107 к.с.), каробка перадач — пяціступеньчатая механічная або шасціступеньчатая аўтаматычная.
Зноскі
- ↑ Седан Ravon Gentra перенес легкую модернизацию (руск.). autoreview.ru (19 чэрвеня 2017). Праверана 9 снежня 2019.
Гл. таксама
правіць