Reido
Reido — беларускі англійскамоўны метал-гурт, які выконвае музыку ў жанры эксперыментальнага doom metal.
Reido | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры |
раней funeral doom death цяпер полірытмічны sludge doom |
Гады | 2002-па сённяшні дзень |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Адкуль | Мінск |
Мова песень | Англійская |
Лэйблы |
Solitude Productions, Slow Burn Records |
Склад |
Аляксандр Качар Антон Мацвееў |
myspace.com/reidosystemc… | |
![]() |
Гісторыя правіць
Праект Reido заснаваны ў 2002 годзе ў Мінску, стваральнікі, яны ж пастаянныя ўдзельнікі — Аляксандр Качар і Антон Мацвееў.
8 мая 2006 года выйшаў першы поўнафарматны альбом гурта «F:\all» на лэйбле Solitude Productions[1]. Паводле стылю ён уяўляе сабой змрочную, цягучую мадэль funeral doom death metal з элементамі industrial.
Кастрычнік 2006 — Reido прадставілі сінгл «Detect Memory», які распаўсюдзіўся вольна праз Інтэрнэт. Адзіная песня сінгла ўжо паказвала змены, якія пачалі праяўляцца ў стылістыцы гурта.
11 лістапада 2011 года выйшаў другі па ліку поўнафарматны альбом «Minus Eleven» (ці «-11») на расійскім лэйбле Slow Burn Records. Стыль кардынальна змяніўся, музыка стала больш цяжкай, манатоннай і ў той жа час больш складанай тэхнічна. Цяпер гэта можна было б акрэсліць як полірытмічны sludge doom.
Пад канец 2016 года музыкі абвясцілі аб падрыхтоўцы да выхаду трэцяга альбома і прэзентавалі грамадскасці першы трэк «Deathwave».[2]
Трэці альбом гурта атрымаў назву «Anātman». Альбом убачыў свет 18 кастрычніка 2019 года на брытанскім лэйбле Aesthetic Death.
Гурт традыцыйна запісваецца самастойна ў хатняй студыі Антона Мацвеева (Blastwave Records).
Удзельнікі правіць
Дыскаграфія правіць
Альбомы і EP правіць
Кліпы правіць
- «Zero Level Activity» (2006)
Зноскі
Спасылкі правіць
- Старонка гурта на Last.fm
- Гурт на doom-metal.com (англ.)
- Гурт на Metal-archives (англ.)
- Інтэрв'ю з Reido на Metallibrary (руск.)