SPIEVY z-pad mosta

жаночы хор, які складаецца з эмігрантак з Беларусі і Украіны

SPIEVY z-pad mosta — жаночы хор, які складаецца з эмігрантак з Беларусі і Украіны. Выконвае традыцыйныя беларускія спевы і спевы памежных славянскіх тэрыторый (Польшча, Украіна, Літва)[1].

SPIEVY z-pad mosta
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры фолк-музыка
Краіны
Горад Варшава
Мова песень беларуская

Хор займаецца захаваннем і папулярызацыяй беларускай мовы і традыцыйных песень, падтрымкай беларускіх жанчын у эміграцыі, інтэграцыяй культурных традыцый Беларусі ў кантэкст памежных краін, праводзіць адукацыйныя і тэрапеўтычныя мерапрыемствы[1].

Гісторыя

правіць

Хор SPIEVY z-pad mosta быў створаны групай сябровак, якія пачалі сустракацца пад Свентакшыскім мостам[pl] у Варшаве вясной 2023 года. Ініцыятаркамі сталі мастачка Караліна Палякова, фатографка Таццяна Капітонава і вакалістка і вакальная тэрапеўтка Руся[1].

Станам на вясну 2024 года хор налічвае 20 асобаў, сярод якіх мастачкі, спявачкі, фатографкі, рэжысёркі, дызайнеркі і іншыя прадстаўніцы крэатыўнага класа. За першы год існавання хор зладзіў больш за 20 публічных выступаў і зрабіў некалькі рэканструкцый старажытных беларускіх абрадаў: напрыклад, «Пахаванне стралы», Каляды («Шчодрык»), «Купалле»[1].

Дзейнасць

правіць

Хор SPIEVY z-pad mosta стварае музычны кантэнт (запісы спеваў) для міжнародных культурных калабарацый; ладзіць адкрытыя спеўныя колы, у тым ліку ў Адукацыйным павільёне «Kamień»[pl] і Калектыўнай установе «Prześwit», «гукавыя ванны» — прыватныя тэрапеўтычныя сесіі з выкарыстаннем спеваў, лекцыі пра беларускую традыцыйную культуру, канцэрты ў супрацоўніцтве з электроннымі і класічнымі музыкамі, напрыклад, з Вольгай Падгайскай. Хор выступае на фестывалях, у тым ліку на фестывалі VARUŠNIAK у Варшаве[1].

Удзельніцы хору лічаць, што традыцыйныя беларускія спевы маюць не толькі культурна-гістарычную каштоўнасць, але і тэрапеўтычнае значэнне. На іхнюю думку спевы дапамагаюць з уласнымі складанымі ўнутранымі станамі, перажываннямі, эмоцыямі, а таксама з’яўляюцца псіхаэмацыйнай падтрымкай для эмігрантаў[1].

Рэпертуар

правіць

Рэпертуар хору складаецца з традыцыйных беларускіх песень, якія спявалі жанчыны падчас паганскіх абрадаў і рытуалаў. Гэтыя песні простымі словамі перадаюць сімвалічныя схемы ўзаемадзеяння чалавека з прыродай і іншымі людзьмі, адзначаюць важныя вехі жыццёвага шляху і ініцыяцыі: сепарацыя з маці, пераход з вольнай дзяўчыны ў замужжа, нараджэнне дзіця, пахаванне і так далей[1].

Лагатып

правіць

Лагатып хору распрацаваны дызайнеркай Настассяй Безручонак, натхнёнай беларускімі арнаментамі і вышыўкай, у прыватнасці арнаментам жанчыны Масленіцы. У дызайне прысутнічаюць палі моста, пад якім збіраўся хор, і сілуэт жанчыны, намаляваны ў стылі традыцыйнай вышыўкі. Лагатып складаецца з квадратных формаў, характэрных для беларускіх узораў на вопратцы[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е ё ж SPIEVY z-pad mosta (БЕЛ). Notion. Праверана 3 ліпеня 2024.

Спасылкі

правіць