SP Kava
SP Kava (сапраўднае імя Юрый Касцень) — прадстаўнік хвалі беларускага рэпу.
SP Kava | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 снежня 1989 (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант |
Жанр | рэп |
Калектыў | PANaNieba |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 27 снежня 1989 года ў Вілейцы, працяглы час жыў у Мінску.
Адзін з заснавальнікаў гурта PANaNieba. Уласную дзеяздольнасць у якасці сольнага выканаўцы SP Kava прадэманстраваў, калі запісаў некалькі твораў па матывах хітоў Neuro Dubel i Akute.
У чэрвені 2013 года прэзентаваў дэбютны ЕР «Што табе сніцца»[1]. Па задуме SP Kava, праз усе песні прасочваецца гісторыя дэпрэсіўнага героя, які збягае ад рэальнасці. У тым жа годзе быў намінаваны на прэмію «Героі году 2013» па версіі Tuzin.fm[2].
28 студзеня 2015 года — ЕР «яМы». SP Kava шукае не толькі свой уласны гук, але яшчэ і сэнсы па жыцці: «Калі задацца мэтаю назваць формулу гэтага альбому, то яна будзе такой: дыстанцыянаванне плюс самакапанне, а можа нават самазакопванне. У такім разе і атрымліваюцца „яМы“»[3]. У міні-альбом увайшлі пяць трэкаў, у тым ліку «Думалі», запісаны для праекту «Re:Песняры».
2021 год — як рэакцыя на гісторыю пераўвасоблены альбом «яМы» выходзіць на сучасных стрымінгавых пляцоўках.
SP Kava вылучаецца тым, што не працуе па звыклай схеме, а ўскладняе сваю музыку. Ён спрабуе намацаць сваё, адрознае гучанне.
Дыскаграфія
правіцьАльбомы
правіць- яМы(недаступная спасылка) LP (2021)
Міні-альбомы
правіцьЗборнікі
правіць- Re:Песняры (2014), трэк «Думалі»
Зноскі
- ↑ Палёты ў сьне і наяву / Tuzin.fm(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2017. Праверана 1 сакавіка 2017.
- ↑ Шорт-ліст прэміі «Героі году 2013» па вэрсіі TUZIN.FM(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2021. Праверана 1 сакавіка 2017.
- ↑ SP Kava зьдзейсьніў самазакопваньне (+аўдыё/+спампаваць) / Experty.by