SS-520японская цвердапаліўная ракета. З’яўляецца развіццём геафізічнай ракеты S-520. Выгатаўляецца кампаніяй IHI Aerospace[1].

SS-520
Агульныя звесткі
Краіна Японія Японія
Сямейства s-серыя
Прызначэнне Ракета-носьбіт
Кошт запуску $3,5 млн
Асноўныя характарыстыкі
Колькасць ступеней 2 (геафізічная), 3 (арбітальная)
Даўжыня каля 10 м
Дыяметр 52 см
Стартавая маса 2,6 Т
Карысная нагрузка 4 кг
Гісторыя запускаў
Стан Тэставыя запускі
Месцы запуску ЯпоніяЯпонія, Касмічны цэнтр Уцінаура
НарвегіяНарвегія, Svalbard Rocket Range
Лік запускаў 5
  - паспяховых 4
  - няўдалых 1

Ракета мае дзве версіі, двухступеньчатую для геафізічных субарбітальных запускаў, і трохступеньчатую, для арбітальных запускаў. У трохступеньчатай версіі першая ступень створана на аснове S-520. Стабілізацыя ракеты ў палёце ажыццяўляецца закруткай уздоўж падоўжнай восі з дапамогай стабілізатараў. Цяга рухавіка першай ступені складае 14,6 тон (145—185 кН), удзельны імпульс — 265 с. SS-520 створана каб прадэманстраваць, наколькі маленькай можа зрабіць арбітальную ракету-носьбіт.[2]

Субарбітальны варыянт ракеты можа запусціць карысную нагрузку вагой 140 кілаграмаў на вышыню ад 800 да 1000 км.[3] Першыя дзве SS-520 былі запушчаны ў 1998 і 2000 гадах адпаведна і паспяхова выканалі свае місіі, адправіўшы карысную нагрузку на субарбітальныя траекторыі.[4] Двухступеньчатая версія ракеты запускалася Інстытутам касмічных даследаванняў і астранаўтыкі Японіі для правядзення навуковых даследаванняў у магнітасферы і ва ўмовах мікрагравітацыі[5].

Пасля далейшай распрацоўкі і дадавання трэцяй ступені, чацвёрты і пяты асобнікі SS-520 былі зроблены ў якасці арбітальных.

  • Поўная маса: 2600 кг
  • Даўжыня: 9,70 м
  • Дыяметр: 0,52 м
  • Апацэнтр: 1000 км

SS-520-4 правіць

Чацвёртая версія SS-520 уключае невялікую трэцюю ступень і можа вывесці 3U CubeSat на 180 км × 1,500 км арбіту з нахілам 31°. Гэта дэманстрацыя тэхналогіі без планавання далейшай серыйнай вытворчасці.[6] Яе запуск павінен быў адбыцца 10 студзеня 2017 года, аднак быў адкладзены з-за кепскага надвор’я (хуткасці ветру).[7] Ракета была запушчана 14 студзеня 2017 года, але не здолела дасягнуць арбіты з-за страты тэлеметрыі.[8] У выпадку поспеху яна стала бы самай маленькай і лёгкай арбітальнай ракетай-носьбітам, перасягнуўшы рэкорд Lambda-4S.[9] Тэлеметрыя была страчана праз 20 секунд палёту. Праз 3 хвіліны палёту дыспетчары адправілі код спынення, загадваючы другой ступені не ўключаць рухавік пасля аддзялення. Ракета ўпала ў акіян у бяспечнай зоне.[8]

SS-520-5 правіць

Другая спроба стаць самай маленькай арбітальнай ракетай-носьбітам была зроблена 3 лютага 2018 г. Узлёт з касмічнага цэнтра Уцінаура адбыўся напачатку дзесяціхвіліннага пускавога акна, ў 14:03 па мясцовым часе (05:03 UTC). Палёт прайшоў паспяхова, і скончыўся вывядзеннем спадарожніка TRICOM- 1R CubeSat.[10][11][12][13]

Характарыстыкі правіць

  • Даўжыня – 9,54 м
  • Поўная маса – 2,6 тон
  • Дыяметр – 0,52 м
  • Карысная нагрузка – ~4 кг

Спіс запускаў правіць

Нумар ракеты Дата Тып запуску Стартавая пляцоўка Карысная нагрузка Outcome
SS-520-1 5 лютага 1998 Субарбітальны Касмічны цэнтр Уцінаура ENA/EPS/LAP Поспех
SS-520-2 4 снежня 2000 Субарбітальны Svalbard Rocket Range Ion Outflow Поспех
SS-520-4 14 студзеня 2017 Арбітальны Касмічны цэнтр Уцінаура TRICOM-1 Не дасягнула арбіты[8]
SS-520-5 3 лютага 2018 Арбітальны Касмічны цэнтр Уцінаура TRICOM-1R Поспех[11]
SS-520-3 4 лістапада 2021 Субарбітальны Svalbard Rocket Range Ion Outflow (GCI Cusp) Поспех[14]

Зноскі

  1. Sounding Rocket (англ.)(недаступная спасылка). IHI Aerospace. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2017.
  2. SS-520 Nano satellite launcher and its flight result. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2021. Праверана 9 мая 2021.
  3. "SS-520 | Sounding Rockets | ISAS". ISAS. Архівавана з арыгінала 2017-01-09. Праверана 2017-01-11.
  4. Smallest Orbital Launch Vehicle ready for Liftoff from Japan – Spaceflight101. spaceflight101.com. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2017. Праверана 11 студзеня 2017.
  5. SS-520 (англ.). Institute of Space and Astronautical Science. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2017. Праверана 10 студзеня 2017.
  6. SS-520. space.skyrocket.de. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2017. Праверана 11 студзеня 2017.
  7. News, I4U. JAXA Postpones Launch of World's Smallest Space Rocket due to Strong Wind. I4U News. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2017. Праверана 12 студзеня 2017.
  8. а б в Experimental Launch of World's Smallest Orbital Space Rocket ends in Failure. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2017. Праверана 15 студзеня 2017.
  9. Clark, Stephen. Launch of experimental Japanese rocket scrubbed – Spaceflight Now. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2017. Праверана 11 студзеня 2017.
  10. Graham, William (3 February 2018). "Japanese sounding rocket claims record-breaking orbital launch". NASA Spaceflight. Архівавана з арыгінала 9 November 2020. Праверана 3 February 2018.
  11. а б "Japón lanza con éxito un minicohete que logra poner en órbita un microsatélite". NHK World. 3 February 2018. Архівавана з арыгінала 4 February 2018. Праверана 3 February 2018.
  12. SS-520-4 号機. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2017. Праверана 17 кастрычніка 2017.
  13. SS-520 5号機の進捗状況について. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2017. Праверана 17 кастрычніка 2017.
  14. (5 November 2021). Launch Result of the SS-520-3 Sounding Rocket. Прэс-рэліз.