Salmo trutta aralensis — рыба сямейства ласасёвых, атрад Ласосепадобных, самая ўсходняя форма прахадной кумжа. Вадзіўся ў Аральскім моры і на рацэ Амудар'я. Цела валькаватае, афарбоўка серабрыстая, пераходзячая ў цёмна-шэрую, Луска дробная, шчыльна сядзіць. Даўжыня да 1 метра, вага да 14 кілаграмаў. Прахадная рыба; для размнажэння ідзе ў Амудар'ю. Размнажэнне асенне-зімовае, пры тэмпературы вады 3-13 °C. Каштоўная прамысловая рыба. Падвід заўсёды быў рэдкі, занесены ў Чырвоную кнігу Казахстана, у канцы XX стагоддзя, верагодна, знік.

Salmo trutta aralensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salmo trutta aralensis Berg, 1908


Пошук выяў
на Вікісховішчы

Падвід блізкі да Salmo trutta caspius, адрозненні ўключалі меншы лік пазванкоў і больш буйную галаву.

Літаратура правіць

  • Аральский лосось в Энциклопедическом словаре (dic.academic.ru/dic.nsf/es/69128/АРАЛЬСКИЙ_ЛОСОСЬ)
  • Аральская кумжа. // С. Н. Баккал. Редкие животные нашей страны. Наука. Ленингр. отд-ние, 1989. С. 105.