Samsung Internet — мабільны вэб-браўзер для смартфонаў і планшэтаў, распрацаваны кампаніяй Samsung Electronics на аснове праекта з адкрытым зыходным кодам Chromium. Samsung Internet прадусталяваны на прыладах Samsung Galaxy. З 2015 года ён даступны для спампоўкі з Google Play, таксама магчымае выкарыстанне для разумных гадзіннікаў на базе аперацыйнай сістэмы Tizen праз Samsung Galaxy Store. Паводле ацэнак Samsung, у 2016 годзе ў браўзера было каля 400 мільёнаў актыўных карыстальнікаў штомесяц. Па дадзеных StatCounter, у студзені 2023 г. яго доля на рынку складала каля 5 %.[2]

Samsung Internet
Выява лагатыпа
Тып браўзер
Распрацоўшчык Samsung Electronics
Аперацыйная сістэма Android, Tizen
Апошняя версія
  • 25.0.0.41 (23 красавіка 2024)[1]
Сайт Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Samsung Internet замяніў стандартны браўзер Android на прыладах Samsung Galaxy у 2012 годзе. Прыкладна ў пачатку 2013 года было вырашана заснаваць браўзер на Chromium, і першая версія на базе Chromium была ўсталявана ў Samsung S4 у тым жа годзе.

Большасць адрозненняў ад кода Chromium былі ўведзены для падтрымкі спецыяльнага абсталявання Samsung, напрыклад Gear VR і біяметрычных датчыкаў.[3]

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. 25.0.0.41; Apr 23, 2024 — 2024. Праверана 5 мая 2024.
  2. Mobile Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter. Праверана 5 лютага 2022.
  3. Overview for Gear VR (англ.). Samsung Developers. Праверана 5 лютага 2023.

Спасылкі

правіць