Chromium — свабодны браўзер з адкрытым зыходным кодам, створаны кампаніяй Google і супольнасцю распрацоўшчыкаў.[8] Яго код з’яўляецца асновай для прапрыетарнага браўзера Google Chrome. Chromium мае такі ж карыстальніцкі інтэрфейс, што і Chrome, аднак адрозніваецца каляровай схемай. Таксама код Chromium выкарыстоўваюць Microsoft Edge, Samsung Internet, Opera і іншыя браўзеры.

Chromium
Выява лагатыпа
Тып браўзер
Аўтар Google і іншыя
Напісана на C++, C, Java, JavaScript, Python і мова асэмблера
Аперацыйная сістэма GNU/Linux[d], BSD[d], Android, macOS, Windows і IOS[6]
Мовы інтэрфейсу амхарская мова, арабская, бенгальская мова, бразільскі варыянт партугальскай мовы, балгарская мова, каталанская мова, спрошчаная кітайская[d], вэньянь, харвацкая мова, чэшская, дацкая мова, нідэрландская, англійская, эстонская мова, філіпінская мова[d], фінская мова, французская, грузінская мова, нямецкая, грэчаская мова, іўрыт, хіндзі, венгерская мова, інданезійская мова, італьянская мова, японская мова, канада, карэйская, латышская, літоўская мова, малайская мова, малаялам, Маратхі, мова, букмал, персідская, польская, партугальская мова, румынская, руская, сербская мова, славацкая, славенская мова, іспанская, суахілі, шведская мова, тамільская мова, тэлугу, тайская мова, турэцкая мова, украінская і в'етнамская мова
Першы выпуск 2008
Апошняя версія
  • Android: 120.0.6099.44 (12 снежня 2023)[1]
  • IOS: 120.0.6099.119 (12 снежня 2023)[2]
  • Linux: 120.0.6099.109 (12 снежня 2023)[3]
  • macOS: 120.0.6099.109 (12 снежня 2023)[4]
  • Windows: 120.0.6099.110 (13 снежня 2023)[5]
Стан У актыўнай распрацоўцы
Ліцэнзія Apache License[d], GNU Lesser General Public License[d], ліцэнзія MIT[d], Microsoft Public License[d], Mozilla Public License[d], GNU General Public License і мадыфікаваная ліцэнзія BSD[d][7]
Сайт Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліцэнзія на кампаненты Chromium залежыць ад стваральніка: частка, створаная Google, распаўсюджваецца ў адпаведнасці з ліцэнзіяй BSD[9], іншыя кампаненты маюць розныя ліцэнзіі, у тым ліку MIT, LGPL, Ms-PL і тры ліцэнзіі MPL/GPL/LGPL.[10]

Кодавая база браўзера Chromium змяшчае каля 35 мільёнаў радкоў зыходнага кода. Код на C++ складае каля паловы зыходнага кода Chromium і ўключае рухавічкі Blink і V8, рэалізацыю HTTP і іншых пратаколаў, унутраную сістэму кэшавання і іншыя кампаненты браўзера. Частка карыстальніцкага інтэрфейсу рэалізавана з дапамогай HTML, CSS і JavaScript. Падтрымка мабільных аперацыйных сістэм патрабуе выкарыстання Java для Android, Swift і Objective-C для iOS. У студзені 2023 года Google абвясціў, што дазволіць выкарыстоўваць староннія бібліятэкі на Rust у распрацоўцы Chromium.[11]

Браўзеры на базе Chromium

правіць

Акрамя Google Chrome многія іншыя браўзеры былі заснаваны на кодзе Chromium, сярод іх:

  • Amazon Silk
  • Avast Secure Browser, распрацаваны кампаніяй Avast
  • Blisk — гэта браўзер, даступны для Windows 7 і пазнейшых версій, OS X 10.9 і больш позніх версій, мэта якога — забяспечыць шэраг карысных інструментаў для вэб-распрацоўкі.
  • Brave — гэта вэб-браўзер з адкрытым зыходным кодам, мэта якога — блакаваць трэкеры вэб-сайтаў і выдаляць інтэрнэт-рэкламу.
  • Comodo Dragon — гэта рэбрэндынгавая версія Chromium для 32-разрадных Windows 8.1, 8, Windows 7 і Vista вырабленая Comodo Group . Па словах распрацоўшчыка, гэта забяспечвае палепшаныя функцыі бяспекі і прыватнасці.[12]
  • З 15 студзеня 2020 г. Microsoft Edge працуе на базе Chromium.[13]
  • Opera пачала выкарыстоўваць Chromium для свайго браўзера з версіі 15 [14]
  • Кампанія Samsung прадставіла свой першы браўзер Samsung Internet на аснове Chromium у мадэлі Galaxy S4, выпушчанай у 2013 годзе.[15]
  • Vivaldi — гэта браўзер для Windows, macOS і Linux, распрацаваны Vivaldi Technologies.[16][17] Vivaldi, заснаваны на Chromium, імкнецца адрадзіць магчымасці Opera эпохі Presto з дапамогай уласных запатэнтаваных мадыфікацый.
  • Яндэкс-браўзер — гэта браўзер, створаны расійскай кампаніяй-распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння Яндэкс для macOS, Windows, Linux, Android і iOS. [18] Браўзэр інтэгруе сэрвісы Яндэкса, якія ўключаюць пошукавую сістэму, сэрвіс машыннага перакладу і воблачнае сховішча . На Android ён дае магчымасць усталяваць пашырэнні Chrome у мабільным браўзеры.[19]

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Android: Version120.0.6099.44 — 2023. Праверана 20 снежня 2023.
  2. iOS: 120.0.6099.119 — 2023. Праверана 20 снежня 2023.
  3. Linux:120.0.6099.109 — 2023. Праверана 20 снежня 2023.
  4. macOS:120.0.6099.109 — 2023. Праверана 20 снежня 2023.
  5. Windows:120.0.6099.110 — 2023. Праверана 20 снежня 2023.
  6. https://chromiumdash.appspot.com/releases?platform=iOS Праверана 27 верасня 2023.
  7. GitHub — 2007. Праверана 28 лютага 2021.
  8. Shankland, Stephen. Google gets web allies by letting outsiders help build Chrome's foundation (англ.). CNET (30 лістапада 2020). Праверана 21 лютага 2023.
  9. BSD license (англ.). Chromium repository.
  10. Chromium Terms and Conditions (англ.). Google Code.
  11. Google To Allow Rust Code In The Chromium Browser. live (англ.). phoronix.
  12. Comodo Group. Comodo Dragon Internet Browser (англ.).
  13. Microsoft Edge and Chromium Open Source: Our Intent (англ.) (6 снежня 2018).
  14. Lawson, Bruce. A first peek at Opera 15 for Computers (англ.). Opera Developer News (28 мая 2013).
  15. Koch, Peter-Paul. What's The Deal with the Samsung Internet Browser? (англ.). Smashing Magazine (11 кастрычніка 2016).
  16. Home - Vivaldi Forum (англ.)(недаступная спасылка). vivaldi.net. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2016. Праверана 21 лютага 2023.
  17. Williams, Owen. Meet Vivaldi, A New Browser From the Former CEO of Opera (англ.). thenextweb.com (27 студзеня 2015).
  18. Yandex Browser — neat, convenient and smart. browser.yandex.com.
  19. How to install extensions to the mobile "Yandex.Browser" for Android (англ.). edwardsrailcar.com.

Спасылкі

правіць