Opera
Opera (бел.: О́пера) — вэб-браўзер і праграмны пакет для працы ў Інтэрнэце, які выпускаецца кампаніяй Opera Software. Распрацаваны ў 1994 годзе групай даследчыкаў з нарвежскай кампаніі Telenor. З 1995 года прадукт кампаніі Opera Software, утворанай аўтарамі першай версіі браўзера. Сумарная рыначная доля Opera і Opera Mobile у чэрвені 2011 года складала ▲2,98 %. Акрамя таго, доля Opera Mini складала ▼1,25 %[4].
Opera | |
---|---|
![]() | |
Тып | браўзер |
Распрацоўшчык | Opera Software |
Напісана на | C++ |
Аперацыйная сістэма | кросплатформавая |
Мовы інтэрфейсу | мультымоўная падтрымка (55 моўных пакетаў) |
Першы выпуск | 9 снежня 1996 года |
Апошняя версія | 11.60 (6 снежня 2011[1]) |
Бэта-версія |
|
Тэставая версія | 12.00 alpha (зборка 1213) (19 снежня 2011[3]) |
Стан | актыўна развіваецца |
Ліцэнзія | freeware |
Сайт | www.opera.com |
![]() |
Браўзер напісаны на мове праграмавання C++, мае высокай хуткасцю працы[5] і сумяшчальны з асноўнымі вэб-тэхналогіямі[6]. Адметнымі асаблівасцямі Opera доўгі час з'яўляліся шматстаронкавы інтэрфейс (сістэма ўкладак у акне праграмы) і магчымасць маштабавання адлюстроўваных дакументаў цалкам, разам з графікай; пасля гэтыя функцыі з'явіліся і ў іншых браўзерах. У Opera пашыраны функцыянальныя магчымасці выкарыстання мышы: акрамя стандартных спосабаў навігацыі прадугледжаны так званыя «жэсты мышшу». У сістэму бяспекі браўзера ўваходзяць: убудаваная абарона ад фішынгу; дадатковае кадзіраванне інфармацыйнага патоку пры працы са старонкамі, якія змяшчаюць запыты канфідэнцыйных звестак; магчымасць выдалення HTTP-Cookies, ачышчэнне гісторыі наведванняў адным клікам мышы, а таксама стартавая панэль «Speed Dial».
Апроч асноўных функцый браўзера, за час, якое прайшло з моманту з'яўлення пакета, у яго былі інтэграваны магчымасці паштовага/навінавага кліента Opera Mail, адраснай кнігі, кліента пірынгавай сеткі BitTorrent, агрэгатара RSS, кліента IRC, менеджара запамповак, WAP-браўзера, Opera Link, а таксама віджэты — графічныя модулі, заснаваныя на тэхналогіі HTML і працавальныя па-за акном браўзера.
Браўзер Opera партаваны пад мноства аперацыйных сістэм (уключаючы Microsoft Windows, Mac OS X, Linux, FreeBSD, Solaris, а таксама для мабільных платформаў на аснове Symbian, MeeGo, MeeGo WeTab, Java, Android, Windows Mobile, Windows 7, Apple iOS[7].
Доля Opera на сусветным рынку браўзераў значна саступае долям Internet Explorer, Mozilla Firefox, Chrome і Safari, і складае па розных крыніцах ад 2 да 4 %[4][8]. Але ў Еўропе доля рынка, займаная Opera, прыкметна вышэй сярэдняга паказчыку па свеце (ад 4 да 11 %)[9][10]. У першую чаргу гэта датычыцца некаторых краін СНД (Расія, Украіна, Беларусь, Казахстан,Узбекістан), дзе доля Opera дасягае 50 %[11][11][12][13][14]. Значна мацней пазіцыі Opera (у адмысловых рэдакцыях — Opera Mobile і Opera Mini[~ 1]) на рынку браўзераў для мабільных прылад: мабільных тэлефонаў, смартфонаў і КПК, дзе Opera грае дамінантную ролю дзякуючы тэхналогіі Small-Screen Rendering[15]. У гэтым сегменце рынка браўзер прадстаўлены версіямі для Windows Mobile, S60 і UIQ, а таксама для платформы Java ME. Opera прадусталявана на больш за 40 мільёнах мабільных тэлефонаў ва ўсім свеце[16].
Opera таксама адзіны браўзер для гульнявых сістэм Nintendo DS і Wii[17]. Некаторыя камп'ютарныя тэлепрыстаўкі таксама выкарыстоўваюць Opera.
Рухавічок Opera[18] (Presto) ліцэнзаваны Adobe і інтэграваны ў пакет Adobe Creative Suite (у прыватнасці, Presto выкарыстоўваецца ў Adobe GoLive і Dreamweaver)[19].
Opera для ПК і Opera Mini распаўсюджваюцца бясплатна з 2005 года, Opera Mobile — з 2010-га (бэта-версіі з 2009-га[20]).
ЗаўвагіПравіць
КрыніцыПравіць
- ↑ Opera 11.60 for Windows changelog . Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 2 студзеня 2012.
- ↑ Opera 97.0.4719.17 beta update — 2023. Праверана 23 сакавіка 2023.
- ↑ Афіцыйны блог . Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 2 студзеня 2012. апошнія якія распрацоўваюцца версіі
- ↑ Тэсты на хуткасць працы (англ.) пераклад . Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2012. Праверана 2 студзеня 2012. (руск.)
- ↑ Паведамленне ад 26 сакавіка 2008 года пра паспяховае праходжанне тэста Acid3 . Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 2 студзеня 2012.
- ↑ Opera Software (руск.)(недаступная спасылка). Opera Software. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2013. Праверана 9 лютага 2008.
- ↑ Сусветная статыстыка браўзераў . StatCounter.com (1 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 1 чэрвеня 2011.
- ↑ Долевае выкарыстанне браўзераў. Даныя па Еўропе за студзень 2009 (англ.)(недаступная спасылка). AT Internet Institute (17 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2009. Праверана 21 мая 2009.
- ↑ Еўрапейская статыстыка браўзераў . StatCounter.com (1 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 1 чэрвеня 2011.
- ↑ а б Расійская статыстыка браўзераў . StatCounter.com (1 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 1 чэрвеня 2011.
- ↑ Справаздача: колькасць наведвальнікаў з рознымі браўзерамі . Liveinternet.ru. Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2012. Праверана 1 чэрвеня 2011.
- ↑ Статыстыка выкарыстання браўзераў(недаступная спасылка). Mail.ru. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2007. Праверана 16 кастрычніка 2009.
- ↑ Статыстыка выкарыстання браўзераў(недаступная спасылка). SpyLog. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2009. Праверана 16 верасня 2009.
- ↑ Сусветная статыстыка браўзераў мабільных прылад . StatCounter.com (1 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 1 чэрвеня 2011.
- ↑ Mirko Zorz.. Інтэрв'ю з Крыстэнам Крогам, віцэ-прэзідэнтам Opera Software, якія адказваюць за тэхнічнае развіццё кампаніі(недаступная спасылка) (13 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 4 снежня 2007.
- ↑ A Web Revolution in the Living room: Opera partners with Nintendo to put browser on the Wii game console(недаступная спасылка). Opera Software (10 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2008. Праверана 12 кастрычніка 2007.
- ↑ Рухавічок Presto ляжыць у аснове версій Opera 7.0 і вышэй
- ↑ Daniel Goldman.. Adobe renews deal with Opera to include browser in Adobe Creative Suite(недаступная спасылка). Opera Watch (1 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2007. Праверана 9 лютага 2008.
- ↑ Opera Mobile 9.51 beta . Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012. Праверана 2 студзеня 2012.
СпасылкіПравіць
Opera на Вікісховішчы |
- opera.com — афіцыйны сайт Opera
- Блог распрацоўшчыкаў Opera
- Галерэя пашырэнняў для Opera 11