«Skyfall» — песня, выкананая спявачкай Адэль, якая стала галоўнай тэмай фільма пра Джэймса Бонда з аднайменнай назвай[4]. Была выпушчана ў 2012 годзе лэйбламі «XL Recordings і Columbia Records». Трэк быў напісаны Адэль Адкінс і прадзюсарам Полам Эпуартам з аркестроўкай Дж. А. К. Рэдфарда[5]. «Skyfall» была выпушчана 5 кастрычніка ў 0:07 (GMT+1). Песня ганаравана прэміі «Залаты глобус» за найлепшую песню ў рамках 70-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод прэміі «Залаты глобус» і атрымала прэмію «Оскар» у той жа катэгорыі.

«Skyfall»
Вокладка сінгла «Skyfall» (P175, 2012)
Сінгл выканаўцы Адэлі
Выпушчаны 5 кастрычніка 2012
Мова брытанскі варыянт англійскай мовы[d]
Фармат CD single, digital download, 7" vinyl single
Запісаны Май-жнівень 2012
Жанр Поп, соўл
Кампазітар
Працягласць 4:46
Лэйбл XL, Columbia
Прадзюсар Paul Epworth
Аўтары песні Адэль Адкінс, Пол Эпуарт
Прафесійныя рэцэнзіі
Адэлі, храналогія сінглаў
«Turning Tables» «Skyfall»
(2012)
Храналогія галоўных тэм бандыяны
«Another Way to Die»
(2008)
«Skyfall»
(2012)

Гісторыя правіць

Адэль упершыню згадала, што запісвае «спецыяльны праект» у верасні 2011 у інтэрв'ю для The Jonathan Ross Show, прывядучы тым самым СМІ да меркавання, што яна будзе запісваць тэму для фільма[6]. Пазней, у красавіку 2012, яна распавяла NRJ, што выпусціць новы сінгл да канца 2012 года, але ён не будзе з'яўляцца часткай новага альбома[7]. Чуткі працягнулі распаўсюджвацца ў верасні 2012, калі яе заўважылі ў студыі Эбі Роўд, дзе Томас Ньюмэн запісваў музыку да фільма «Скайфол»[8].

Па чутках, песня павінна была першапачаткова звацца «Let The Sky Fall». У верасні 2012 года вакаліст групы OneRepublic, Раян Тэдэр напісаў у сваім Twitter, што ён чуў галоўны трэк фільма і тое, што гэта «лепшая тэма фільма пра Джэймса Бонда ў яго жыцці». Прэс-агент Адэль, Пол Мос, таксама згадаў песню ў сваім мікраблогу. Абодва пазней выдалілі паведамленні[9]. Інфармацыя пра вокладку сінгла прасачылася ў анлайн пазней, але дачыненне Адэль да праекта не было афіцыйна пацверджана да 1 кастрычніка[4].

Кампазіцыя правіць

Пасля таго, як Адэль падышла да напісання песні, яна прыцягнула Пола Эпуарта як свайго суаўтара і прадзюсара. Песня была запісана ў студыі Эбі Роўд у Лондане з аркестрам Дж. А. К. Рэдфарда. З аб'явай, што яна будзе выконваць галоўную тэму фільма, Адэль прызналася, што яна была ўстрывожана гэтым праектам з-за ціску тых, хто ўдзельнічалі ў стварэнні тэмы[10].

Зноскі

  1. Bill Lamb.. Adele — Skyfall (англ.). top40.about.com. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 12 мая 2013.
  2. Jody Rosen.. Skyfall (англ.)(недаступная спасылка). rollingstone.com (9 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 12 мая 2013.
  3. а б ISWC Network Праверана 13 лютага 2024.
  4. а б «Adele confirms Skyfall Bond theme song» BBC Newsbeat, retrieved 1 October 2012
  5. Skyfall sheet. Adele Official Twitter (1 кастрычніка 2012). Праверана 1 October 2012.
  6. Adele's back! Listen to the new James Bond theme tune, Skyfall, here. The Daily Mirror (5 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 5 October 2012.
  7. Skyfall: Adele reported to be singing James Bond theme. BBC Radio 1 (18 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 1 October 2012.
  8. Adele’s secret spy studio trip. The Sun (United Kingdom) (13 верасня 2012). Праверана 1 October 2012.
  9. Adele's James Bond theme is best in my lifetime, says Ryan Tedder. Digital Spy (27 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 1 October 2012.
  10. Skyfall Official Theme Song News: Release To Coincide With Bond's 50th Anniverary(недаступная спасылка). 007.com. Eon Productions (1 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 1 October 2012.

Спасылкі правіць