Slovnaft — славацкі нафтаперапрацоўчы завод, пабудаваны ў 1957 г. ў Браціславе. У 2000 г. Slovnaft стала часткай MOL Group, якой належыць 98,5 % акцый кампаніі. Slovnaft мае два замежныя філіялы: Slovnaft CZ у Чэшскай Рэспубліцы і Slovnaft Polska у Польшчы.

Від на завод з боку Новага моста
Slovnaft
Тып публічная кампанія
Заснаванне 1949
Размяшчэнне Сцяг Славакіі Славакія, Браціслава
Ключавыя постаці Оскар Вілагі (CEO)
Галіна нафтавая прамысловасць
Прадукцыя Бензін
Дызельнае паліва
Абарот
  • 3,8 млрд € (2018)[1]
Чысты прыбытак
  • 106 млн € (2018)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 2 567 чал. (2018)[1]
Матчына кампанія MOL Group
Сайт slovnaft.sk

Гісторыя правіць

Slovnaft быў пабудаваны на месцы разбуранага ў 1944 годзе падчас авіяналёту нафтаперапрацоўчага завода Apollo  (славацк.). Рэшткі заводу Apollo былі нацыяналізаваны ў 1946 г. і пераназваны ў Slovnaft у 1949 г.. У маі 1992 г. Slovnaft быў рэарганізаваны ў акцыянернае таварыства. У 2000 г. Slovnaft стаў членам групы кампаній MOL Group.

Дзейнасць правіць

У 2008 г. Slovnaft перапрацаваў 5,8 млн т сырой нафты, што на 0,2 млн т менш за паказчык 2007 г. Агульны аб'ём вытворчасці паліва ў 2008 г. ў параўнанні з 2007 г. зменшыўся на 1,5 %.

Назва прадукцыі 2008 г. 2007 г.
Бензін, тыс. т 1 568,7 1 617,0
Дызельнае паліва, тыс. т 2 844,1 2 863,9
Газа, тыс. т 88,5 79,7
Ліграін, тыс. т 189,9 206,6
Бітум, тыс. т 41,1 35,7
Іншыя прадукты перапрацоўкі, тыс. т 515,3 518,4
Агулам, тыс. т 5 247,6 5 321,3

Тры чвэрці прадукцыі, што вырабляе Slovnaft, экспартуецца ў Германію, Аўстрыю, Польшчу, Чэшскую Рэспубліку, Швейцарыю і Францыю. Экспарт складае 80 % ад агульнага даходу кампаніі. На прадпрыемстве працуе амаль 2500 чалавек.

Спасылкі правіць

  1. а б в https://www.coface.cz/content/download/186543/3096111/file/CER-CZ-CEE_Top_500_2019_booklet.zipCompagnie Française d'Assurance pour le Commerce Extérieur, 2019.