Sonk

дэбютны студыйны альбом беларускага гурта «Syndrom Samazvanca»

«Sonk» — дэбютны студыйны альбом беларускага гурта «Syndrom Samazvanca», які выйшаў на лэйбле «Paliklinika» 14 студзеня 2022 года.[1]

Sonk
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Syndrom Samazvanca[d]
Дата выпуску 14 студзеня 2022
Жанр псіхадэлічны рок і панк-рок
Працягласць 38 хв.

Спіс песень правіць

Аўтарства ўсіх тэкстаў: Уладзімір Лянкевіч, аўтарства ўсёй музыкі: «Syndrom Samazvanca».

Назва Працягласць
1. «Novy kosmas» 04:08
2. «Mliavaść» 05:39
3. «Karahod» 09:00
4. «Alimpijada-20» 07:27
5. «Darmajed» 08:08
6. «Drazdovič» 03:38
38:02

Удзельнікі запісу правіць

Тэхнічны персанал правіць

  • запіс гука – Павел Сініла на студыі «EverestMedia» (1–3, 5) і «Syndrom Samazvanca» у розных студыях цягам 2020–2021 гадоў
  • мікшыраванне – Раман Жарабцоў
  • мастэрынг – Алег Даманчук на студыі «Castalian Spring»
  • мастак вокладкі – Ліза Лянкевіч

Водгукі крытыкаў правіць

  …штосьці робіць «Sonk» больш важным за чарговы пакет лабараторных эксперыментаў. Бо праз якасна адбудаваны, адначасова насычаны ды празрысты, лоўка пралічаны саунд прарастае пазнавальны стан супольнай душы часоў надзвычайнага становішча. Ягоны ментальны двайник ― зласлівы і трывожны польскі панк пачатку 1980-х, паштоўкі з эпохі stanu wojennego.
 

Зноскі правіць

  1. Syndrom Samazvanca презентовали дебютный альбом «Sonk» (руск.). 34mag (14 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2023. Праверана 27 ліпеня 2023.

Спасылкі правіць