Плюшчай непрыкмечаны

(Пасля перасылкі з Sparganium erectum neglectum)

Плюшчай непрыкмечаны[1] (Sparganium erectum neglectum) — падвід віду плюшчай прамы (Sparganium erectum) сямейства Рагозавыя (Typhaceae).

Плюшчай непрыкмечаны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sparganium erectum neglectum

Сінонімы
Sparganium neglectum

Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  1534660
TPL  kew-266064

Апісанне

правіць

Водна-балотная шматгадовая травяністая расліна з простымі або галінастымі сцебламі, пагружанымі ў дно вадаёма. Лісце лінейнае, размешчана ў два шэрагі. Кветкі дробныя, несамастойныя, аднаполыя, апыляюцца ветрам. Яны сабраны ў шарападодбныя галоўкі на разгалінаваных, сцеблах, якія ўзвышаюцца над паверхняй вады. У верхняй частцы сцябла і яго галін размяшчаюцца мужчынскія суквецці, а ніжэй — жаночыя. Калякветнік просты, з 3 — 6 зялёных або цёмных лускавінак. У мужчынскай кветцы 3 тычынкі, у жаночых — 1 песцік з верхняй завяззю, доўгім слупком і 1 насенным зачаткам. Пасля цвіцення ўтвараюцца плады — арэшкі ў тугіх шарападобных галоўках, якія дубянеюць. Расце на невялікай глыбіні ў рэках і азёрах, у месцах з павольным цячэннем[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Sparganium neglectum
  2. Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. канд. біол. наук. М. Утєвської. — X.: Фактор, 2011. — 208 с.: іл.

Літаратура

правіць
  • Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. канд. біол. наук. М. Утєвської. — X.: Фактор, 2011. — 208 с.: іл.