Рагозавыя

сямейства раслін

Рагозавыя, Пухоўкавыя (Typhāceae) — сямейства аднадольных раслін парадку Метлюжкакветныя (Poales)[3][4]. Упершыню вылучана французскім батанікам Антуанам Ларанам дэ Жусье.

Рагозавыя

Typha latifolia
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Typhaceae Juss.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42323
NCBI  4731
EOL  8178
IPNI  30003824-2
FW  55817

Сістэматыка правіць

У склад сямейства ўключаюць два рода раслін[4][5]:

  • Рагоз (Typha) (уключаны ў манатыпную трыбу Typheae)
  • Плюшчай (Sparganium) (уключаны ў манатыпную трыбу Sparganieae)

Часам сямейства Рагозавыя лічаць манатыпным з адзіным родам Рагоз[6][7], а род Плюшчай вылучаюць у асобнае сямейства Плюшчайныя (Sparganiaceae)[8][9]. Да цяперашняга часу Sparganiaceae звычайна лічыцца сінонімам Typhaceae[10].

Распаўсюджанне, агульная характарыстыка правіць

Прадстаўнікі распаўсюджаныя ад умераных да трапічных шырот[7].

Падзел абодвух родаў адбыўся 89 млн гадоў таму. Аднадомныя расліны, якія растуць у водным асяроддзі. Кветкі вельмі дробныя, сабраныя ў шчыльныя суквецці. Плады не раскрываюцца, насенне пылападобнае[11].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Рагозавыя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  4. а б ITIS Standard Report Page: Typhaceae
  5. Typhaceae — The Plant List
  6. Рогозовые — семейство Typhaceae — Перечень родов — Плантариум Архівавана 15 кастрычніка 2019.
  7. а б Angiosperm families — Typhaceae Juss Архівавана 3 студзеня 2007.
  8. Sparganium information from NPGS/GRIN. Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2014. Праверана 8 лістапада 2014.
  9. Ежеголовниковые — семейство Sparganiaceae — Перечень родов — Плантариум Архівавана 15 кастрычніка 2019.
  10. Sparganiaceae information from NPGS/GRIN. Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2014. Праверана 8 лістапада 2014.
  11. Poales

Спасылкі правіць