Плюшча́й[3][4] (Spargánium) — род кветкавых раслін сямейства Рагозавыя (Typhaceae).

Плюшчай
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sparganium L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42312
NCBI  4729
EOL  32643
GRIN  g:11324
IPNI  76571-3
FW  55259

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцябло прамастойнае аоб плывучае. Лісце вузкае, лінейнае. Кветкі дробныя, аднаполыя, у шчыльных галоўках. Плодкасцянка з сухім губчатым каляплоднікам.

Ёсць формы, якія растуць толькі ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў, а таксама водныя, з доўгімі плывучымі сцябламі і лісцем.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Род Плюшчай налічвае, па розных дадзеных, ад 7 да 27 відаў шматлетнікаў вільготных месцаў пасялення. Плюшчаі распаўсюджаныя багата ў стаячых і павольна цякучыя водах, па берагах рэк, азёр, вадасховішчаў ва ўмераных і субарктычных абласцях Паўночнага паўшар’я, нешматлікія — у Аўстраліі і Новай Зеландыі.

 
Плюшчай прамы (Sparganium erectum). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Найбольш распаўсюджаныя плюшчай прамы (Sparganium erectum) і плюшчай просты (Sparganium emersum).

У Беларусі — 7 відаў.

Віды правіць

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 27 відаў[5]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Плюшчай у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 12. Мн., 2001, С. 439.
  5. Sparganium (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (16 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2017. Праверана 11 жніўня 2016.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць