Плюшчай скучаны

від раслін
(Пасля перасылкі з Sparganium glomeratum)

Плюшчай скучаны[3][4] (Sparganium glomeratum) — від кветкавых раслін роду Плюшчай (Sparganium) сямейства Рагозавыя (Typhaceae).

Плюшчай скучаны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sparganium glomeratum (Laest. ex Beurl.) Neuman


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42322
NCBI  319741
EOL  252866
IPNI  60455080-2
TPL  kew-266080

Апісанне правіць

 

Шматгадовая травяністая расліна з прамым сцяблом. Лісце шырокае, даўжэй сцябла, з ніжняга боку з крылатым вострым кілем. Суквецце простае, з 3—6 жаночымі і звычайна 1 (радзей 2) мужчынскай галоўкай. Жаночыя галоўкі звычайна сядзячыя, збліжаныя, уверх згрупаваны, рэдка ніжняя на ножцы і адсунуты ад іншых. Мужчынская галоўка звычайна прылягае да верхняй жаночай. Пылавікі вельмі дробныя, даўжынёй 0,5—0,75 мм, лычык кароткі, даўжынёй 0,5—0,75 мм. Плод з перацяжкай ніжэй сярэдзіны, даўгавата-эліптычныя, паступова звужаны ў кароткі носік, на ножцы[5].

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ў Еўразіі ад Усходняй і Паўночнай Еўропы да Кітая і Японіі, а таксама на поўдні Канады і на поўначы ЗША[6].

Расце на балотах, берагах рэк, азёр[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 229.
  5. а б www-sbras.nsc.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 18 верасня 2019. (руск.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)

Спасылкі правіць

  • Ежеголовник скученный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)