Step hall
Step Hall — фанк-гурт, які афіцыйна з'явіўся на свет 14 лютага 2011 года ў горадзе Мінск (Беларусь).
Step hall | |
---|---|
Жанр | Фанк-рок |
Гады | 2011-па сённяшні дзень |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Мова песень | Англійская, руская |
Склад
правіцьЛідар, саліст і стваральнік калектыву — Андрэй Бібікаў, папулярны мінскі акцёр (БДМТ), выкладчык (Школа тэлемайстэрства «Планета» пры канале БелМузТБ, Мінская школа прамоўніцкага мастацтва) і тэлевядучы (Кулінарнае шоў «Дело вкуса» на «НТВ-Беларусь»). Сёння ў склад групы ўваходзяць наступныя музыкі: Ігар Латушка (бас-гітара), Кірыл Шэвандо (ударныя), Даніла Лях (клавішы), Марына Фёдарава (бэк-вакал), Сцяпан Шымко (труба) і Мікалай Ліфанаў (трамбон).
Творчая дзейнасць
правіцьЗа сваю дзейнасць група дала больш за сотню канцэртаў і ўдзельнічала ў многіх міжнародных і дабрачынных акцыях. Адным з галоўных дасягненняў групы з'яўляецца ўдзел у фестывалях «Рок па вакацыях 2012» і «Соседний мир 2012» («Беларуская ноч»). 13 лютага 2013 года, напярэдадні дня Святога Валянціна, да свайго двухгоддзя група прэзентавала свой першы кліп на песню «Stop This Night». 13 сакавіка 2013 года Step Hall у мінскім начным клубе «Гудвін» прэзентавалі свой дэбютны альбом «The Show»[1], у які ўвайшлі 9 англамоўных і 1 рускамоўная кампазіцыя[2].
Зноскі
Спасылкі
правіць- Старонка на Facebook
- Канал на YouTube
- Step Hall святкуюць дзень нараджэння Архівавана 14 кастрычніка 2012. graffiti.by
- Фотасправаздача № 2 фінал фестывалю «Соседний мир» (фота) Архівавана 1 чэрвеня 2012. jester.by
- Група «Step Hall» Архівавана 2 чэрвеня 2016. interfax.by
- Зорка «Соседнего мира» гурт Step Hall выпускае лайв-альбом euroradio.fm
- Джаз-фанк от Step Hall Архівавана 21 красавіка 2016. another.by
- Step Hall. «The Show» Пласцінка маладых мінскіх фанкераў аб «самым лепшым дні ў жыцці». euroradio.fm