Sztandar Wolności
Сцяг свабоды (польск.: Sztandar Wolności) — савецкая грамадска-палітычная, літаратурна-эканамічная газета, якая выдавалася ў Мінску на польскай мове.
«Сцяг свабоды» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
польск.: Sztandar Wolności |
Тып | перыядычнае выданне[d] |
Заснавальнік | ЦК КП(б)Б |
Выдавец | Камуністычная партыя Беларусі |
Краіна | БССР |
Галоўны рэдактар | Сцяпан Майхровіч |
Заснавана | 1 кастрычніка 1940 |
Спыненне публікацый | 21 чэрвеня 1941 |
Мова | польская |
Перыядычнасць | штодзённая |
Галоўны офіс | |
Тыраж |
Гісторыя Правіць
Створана па ініцыятыве ЦК КП(б)Б. Газета выдавалася для палякаў і польскамоўнага насельніцтва Беларускай ССР, галоўным чынам жыхарам Заходняй Беларусі. Яе мэтай было наблізіць і паказаць у пазітыўным святле «савецкую рэчаіснасць». Штодзённік выходзіў у Мінску штодня з 1 кастрычніка 1940 г. па 21 чэрвеня 1941 г. Усяго выйшла 220 нумароў.
Рэдактары Правіць
Галоўным рэдактарам быў Сцяпан Майхровіч, паляк са Случчыны, пісьменнік і літаратурны крытык. У рэдакцыйную калегію ўваходзілі: Канстанты Ансельм, Яніна Бранеўская, Тэафіл Главацкі, Зыгмунт Лясьнеўскі, Васіль Самуцін і Ядвіга Савіцкая. У рэдакцыі працавалі польскія пісьменнікі: М.Верна, С.Верблоўскі, Б.Дрождж, А.Дэгаль, Ю. А. Кавальскі, Ф. Паплінскі, а таксама беларускія журналісты: С. Патрасёнак, Л. Прокша, Ф. Станішэўскі. Рэдактарамі былі дзеячы камуністычнага руху: намеснікам адказнага сакратара Чэслаў Сканецкі, загадчыкам аддзела лістоў Якуб Берман і Люцыян Партынскі. Сярод супрацоўнікаў газеты быў і Г. Дэмбінскі.
Тэматыка Правіць
Асвятляла актуальныя палітычныя і эканамічныя падзеі, міжнароднае становішча, публікавала афіцыйныя дакументы і прапаганду жыцця ў СССР.
Газета мела вялікую колькасць карэспендэнтаў, галоўным чынам з Беласточчыны і Гродзеншчыны. Шмат месца адводзілася літаратуры, друкаваліся творы польскіх і беларускіх пісьменнікаў, рэцэнзіі на кнігі, артыкулы па мастацтву. Абмяркоўвалася тэма польскай гісторыі, асабліва найстарэйшай гісторыі, а таксама перыяд паўстанняў у кантэксце барацьбы польскага народа супраць прыгнёту. Пастаяннай рубрыкай была «Піянерская старонка».
Бібліяграфія Правіць
- Сямашка, Я. І. Предвеснікі АК // = Армія Краёва на Беларусі. — Мінск: БВТ "Хата", 1994. — 269 с. — 25 000 экз. — ISBN 985-6007-09-7.