Thymus pulcherrimus
Thymus pulcherrimus — від раслін сямейства ясноткавыя (Lamiaceae), пашыраны ў Цэнтральнай Еўропе[3]. Этымалогія: лац.: pulcherrimus — «самы прыгожы»[4].
Thymus pulcherrimus | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне правіць
Шматгадовая расліна 1,5-10 см даўжынёй. Сцяблы сцелюцца, некалькі адраўнелыя. Бакавыя жылкі зліваюцца паміж сабой па краі ліста, утвараючы жылку, якая аблямоўвае ліст. Расліна мезафільная, з чарашковым яйцападобным або яйцападобна-трохкутным тонкім лісцем, 5-10 даўжынёй, 3-6 мм шырынёй, з 2-6 кветаноснымі парасткамі 2-6 см вышынёй, апушанымі на 2 процілеглых гранях папераменна ад міжвузелля да міжвузелля. Арэхі шарападобныя або злёгку авальныя, 0,7-0,9 × 0,6-0,7 мм, паверхня ячэістая, слабабліскучая, цёмна-карычневая. 2n =56, 60[5].
Распаўсюджанне правіць
Еўропа: Польшча, Чэхія, Славакія, Украіна, Румынія[3]. Гэты таксон занесены ў Чырвоную кнігу Украіны як крытычна пагражаемы[6].
Ва Украіне расце на субальпійскіх лугах і агаленнях — у Карпатах.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б The Euro+Med PlantBase . Праверана 06.09.2018. (англ.)
- ↑ Dictionary of Botanical Epithets . Архівавана з першакрыніцы 22 січня 2020. Праверана 30.08.2021. (англ.)
- ↑ Bojnanský, V.; Fargašová, A. Atlas of Seeds and Fruits of Central and East-European Flora. — Springer Science & Business Media, 2007. — С. 585. (англ.)
- ↑ Thymus pulcherrimus subsp. sudeticus . botany.cz (10 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 квітня 2020. Праверана 30.08.2021. (чэшск.)