Tiliqua occipitalis — від яшчарак з роду {{bt-bellat||[[Tiliqua}}.

Tiliqua occipitalis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tiliqua occipitalis


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1041590

Апісанне

правіць

Дасягае ў даўжыню да 40-45 см. Адзін з найбольш яркаафарбаваных відаў роду. Афарбоўка верхняга боку цела светла-карычневая або крэмавая з шырокімі цёмнымі папярочнымі палосамі няправільнай формы. Ад вока да шыі праз скроневую вобласць праходзіць шырокая чорная паласа. Кончык морды цёмны. Пярэднія канечнасці светлыя, верхні бок задніх канечнасцяў чорны.

Сустракаецца ў Заходняй і Паўднёвай Аўстраліі, Новым Паўднёвым Уэльсе, штаце Вікторыі і на крайнім поўдні Паўночнай тэрыторыі. Жыве ў пустынях, паўпустынях, хмызняковых зарасніках. Актыўнасць дзённая. Ноччу хаваецца пад камянямі, раслінным смеццем, у норах трусоў.

Спосаб жыцця

правіць

Харчуецца невялікімі жывёламі, такімі як насякомымі і малюскі, і расліннай ежай (пладамі, ягадамі). Можа есці падаль.

Жывародны від. Самкі нараджаюць 7-10 дзяцей.

У штаце Вікторыя від аднесены да катэгорыі «Блізкі да пагрозы вымірання» (Near Threatened, NT), у Новым Паўднёвым Уэльсе — «Пагражальны» (Threatened, T). Да прычын скарачэння колькасці ставяцца разбурэнне месцапражыванняў ў сувязі з гаспадарчай дзейнасцю чалавека, а таксама драпежніцтва з боку завезеных звычайных лісоў і свойскіх катоў.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Жизнь животных в 7-ми т. / Гл. редактор В. Е. Соколов. Т. 5. Земноводные и пресмыкающиеся. / А. Г. Банников, И. С. Даревский, М. Н. Денисова и др.; под ред. А. Г. Банникова — 2-е изд., перераб. — М.: Просвещение, 1985. — С. 214

Спасылкі

правіць