«UA: Культура» — украінскі грамадскі тэлеканал, другі агульнанацыянальны тэлеканал Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны.

«UA:Культура»
Выява лагатыпа
Краіна Украіна
Зона вяшчання Украіна
Дата пачатку вяшчання 18 кастрычніка 2002 года
Заснавальнік Дзяржкамтэлерадыё Украіны
Уладальнік Дзяржкамтэлерадыё Украіны
Кіраўнікі Жанна Мазіцкая
Слоган Усе грані мастацтва
Сайт www.cultureua.com

Гісторыя правіць

Дзяржаўная тэлерадыёкампанія «Культура», як юрыдычная асоба, стала вядомай у інфармацыйнай прасторы Украіны ў 2002 годзе ў сістэме Дзяржкамтэлерадыё Украіны на другім агульнанацыянальным і першым Нацыянальных каналах тэлебачання[1]. У лістападзе 2004 года ДТРК «Культура» атрымала ліцэнзію Нацыянальнай рады па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання Украіны на кругласутачнае спадарожнікавае вяшчанне тэрмінам на дзесяць гадоў[2].

У красавіку 2005 года тэлеканал «Культура» з’явіўся ў кабельных сетках Кіева і рэгіёнаў Украіны, а таксама пачаў спадарожнікавае вяшчанне[3].

У 2013—2014 гадах у рамках рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў вобласці культуры, кабмін выдзеліў на развіццё телеканала каля 90 мільёнаў грывень[4] пры тым, што да гэтага на яго выдзялялася максімум 12 мільёнаў грывень у год[5].

Пачынаючы з 1 студзеня 2017 года тэлеканал пачаў лічбавае вяшчанне ў стандарце DVB-T2 замест ліквідаванага БТБ з 7:00-23:00, а з 15 ліпеня кругласутачна на DVB-T2.

8 жніўня 2017 года тэлеканал правёў ребрэндынг, у рамках якога телеканал змяніў назву і лагатып на «UA: Культура», што было адным з этапаў стварэння і развіцця тэлеканалаў грамадскага вяшчання.

З 11 снежня 2017 года тэлеканал вяшчае ў фармаце 16:9[6].

Праграмная канцэпцыя вяшчання правіць

  • Мова, на якой вядуцца перадачы (у працэнтных суадносінах): украінская 100%;
  • Частка праграм уласнай вытворчасці: 12 гадзін у суткі (50%);
  • Мінімальная частка нацыянальнага аўдыёвізуальнага прадукту (у тым ліку ўласнай вытворчасці): 21 гадзіна 36 хвілін у суткі (90%);
  • Максімальная частка аўдыёвізуальнай прадукцыі зарубежнай вытворчасці: 2 гадзіны 24 хвіліны ў суткі (10%);
  • Фармат: культуралагічны.

Праграмы правіць

«Лекторый» правіць

  • «Лекторый. Музыка» (раней — «#МузLove з Любай Марозавай») (укр. «Лекторій. Музика», раней — «#МузLove з Любою Морозовою»)

Штотыднёвая праграма пра класічную і сучасную музыку.

Вядучыя — музыказнавец, музыкальны крытык Любоў Марозава і журналіст Юрый Макараў.

  • «Лекторый. Паэзія» (раней — «Час паэзіі») (укр. «Лекторій. Поезія», раней — «Час поезії»)

Штотыднёвая праграма аб украінскай паэзіі.

Вядучыя — паэт, лаўрэат Шаўчэнкаўскай прэміі Васіль Герасім’юк і паэт, лаўрэат прэміі «ЛітАкцэнт года» Міраслаў Лаюк.

  • «Лекторый. Літаратура» (раней — «#БібліаFUN з Расціславам Семківым») (укр. «Лекторій. Література», раней — «#БібліоFUN з Ростиславом Семківим»)

Штотыднёвая праграма пра скандальных пісьменнікаў і іх кнігі.

Вядучыя — літаратуразнавец Расціслаў Семкіў і літаратурны крытык Яўген Стасіневіч.

  • «Лекторый. Кіно» (раней — «#KіноWALL з Сяргеем Трымбачом») (укр. «Лекторій. Кіно», раней — «#KіноWALL з Сергієм Тримбачем»)

Цыкл праграм, прысвечаны ўплывовым зарубежным фільмам апошніх трыццаці гадоў.

Вядучыя — кінакрытык Сяргей Трымбач.

  • «Як глядзець кіно» (укр. «Як дивитися кіно»)

Штотыднёвая аўтарская праграма кіназнаўцы, галоўнага рэдактара інтэрнэт-выдання «Moviegram» Лук’яна Галкіна.

  • «Адкрывай Украіну з Грамадскім» (укр. «Відкривай Україну з Суспільним»)
  • «Канцэрт на UA: Культура» (укр. «Концерт на UA:Культура»)

Штотыднёвыя тэлеверсіі актуальных канцэртаў класічнай і сучаснай музыкі.

  • «Культура дыялогу» (укр. «Культура діалогу»)

Інтерв’ю з актуальнымі культурнымі і грамадскімі дзеячамі. У эфіры па буднях.

  • «Музеі. Як гэта працуе» (укр. «Музеї. Як це працює»)

Аўдыёвізуальны гід па музеях Кіева.

Вядучая — Оля Наско.

Былыя праграмы правіць

  • «Ранак з Культурай» (укр. «Ранок з Культурою»)
  • «Позняя раніца шоу» (укр. «Пізній ранок шоу»)
  • «#NeoСцэна з Алегам Вергелісам» (укр. «#NeoСцена з Олегом Вергелісом»)
  • «NA HI BA»

Спецпраекты правіць

  • «UA: Культура на Кніжным Арсенале» (укр. «UA: Культура на Книжковому арсеналі»)
  • «Украінская новая хваля. UA: Культура на Адэскім кінафестывалі» (укр. «Українська нова хвиля. UA: Культура на Одеському кінофестивалі»)
  • «Захапі сцэну» (укр. «Захопи сцену») — тэатральнае рэаліці-шоу за праектам Брытанскай Рады ва Україне.
  • «Кабзатроніка» (укр. «Кобзотроніка»)
  • «DOCU/Культура»
  • «Культура фестываляў» (укр. «Культура фестивалів»)
  • «Sziget. Як гэта працуе» (укр. «Sziget. Як це працює»)
  • «UA: Культура на Lviv Book Forum»
  • «MyStreetFilms». Голас украінскіх гарадоў (укр. «MyStreetFilms». Голос українських міст)
  • «UA: Культура на Днях Вышаградскага кіно» (укр. «UA: Культура на Днях Вишеградського кіно»)
  • Спектаклі Кіеўскага акадэмічнага Маладога тэатра

«Кінакульт». Кінаклуб і кінафестываль правіць

З 2018 года на базе канала дзейнічае кінаклуб «Кінакульт» (укр. «Кінокульт»). У 2018 ён дзейнічаў з ліпеня па кастрычнік, а ў 2019 — з чэрвеня па кастрычнік. Прагляды адбываліся раз у тыдзень на розных лакацыях Грамадскага вяшчальніка. У рэпертуары кінаклуба — зарубежнае і ўкраінскае кінамастацтва апошніх гадоў.

Два гады запар кінаклубны сезон завяршаўся аднайменным кінафестывалем. Другі фестываль меў назву «Кінакульт. Фестываль культавага кіно». Яго наведала больш за тысячу гледачоў[7].

Арганізацыйны камітэт «Кінакульта» — Лук’ян Галкін (праграмны дырэктар), Юрый Самусенка (праграмны каардынатар), Кацярына Янюк (прадзюсар).

Зноскі

  1. Уряд реформує «Культуру»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2013. Праверана 21 чэрвеня 2012.
  2. Культура на сайте нацсовета(недаступная спасылка)
  3. Украинских телеканалов стало больше. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2010. Праверана 21 чэрвеня 2012.
  4. Канал «Культура» планують модернізувати за 90 млн грн. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2012. Праверана 17 ліпеня 2012.
  5. В сети «Зеонбуда» может появиться 29-ый общенациональный канал. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 18 ліпеня 2012.
  6. UA: ПЕРШИЙ, UA: КУЛЬТУРА и UA: КРИМ переходят на широкоэкранный формат вещания | Mediasat (руск.). mediasat.info. Праверана 10 снежня 2017.
  7. :КіноКульт Фест зібрав понад тисячу кіноманів на Суспільному — UA:Суспільне. Праверана 22 лістапада 2019.

Спасылкі правіць