Urechis unicinctus — від марскіх чарвякоў з падкласу эхіўрыды (Echiura)[1]. У еўрапейскіх мовах (у тым ліку англійскай і беларускай) не існуе ніякай агульнапрынятай назвы гэтага віду, за выключэннем лацінскай. Аднак у англамоўных краінах з-за сваёй формы чарвякі атрымалі неафіцыйную назву «рыба-пеніс» (з-за сваёй формы) і «(тоўсты) чарвяк-карчмар» (бо ў сваіх норах часта суседнічае з іншымі жывёламі). Такімі ж мянушкамі ўзнагароджаны іншы, вельмі падобны, від — Urechis caupo.

Urechis unicinctus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Urechis unicinctus (von Drasche, 1880)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  155148
NCBI  6432

Апісанне правіць

Дарослыя асобіны могуць дасягаць даўжыні 10-30 см.

Urechis unicinctus, як і іншыя эхіўрыды, жыве ў норах у пяску і гразі.

Сінонімы правіць

У сінаніміку віду ўваходзяць 2 біномены[1]:

  • Echiurus unicinctus Drasche, 1880
  • Spiroctetor unicinctus (Drasche, 1880)

Выкарыстанне чалавекам правіць

Гэтых чарвякоў звычайна ўжываюць у ежу ў Японіі і асабліва Карэі; у апошняй іх часта ядуць з соллю і кунжутавым алеем. На Хакайда (Японія) гэту жывёлу называюць рутцу і падаюць на стол разам з сашымі або ў вараным выглядзе.

У кітайскай кухні Urechis unicinctus гатуюць у смажаным выглядзе разам з гароднінай або робяць з іх парашок, які выкарыстоўваецца ў якасці ўзмацняльніка смаку — умамі. Прынамсі, Urechis unicinctus лічыцца важным кампанентам у шаньдунскай кухні, і існуюць шматлікія рэцэпты для яго выкарыстання.

Таксама жывёла выкарыстоўваецца ў якасці прынады падчас рыбалкі і ў якасці аднаго са сродкаў традыцыйнай кітайскай медыцыны.

Зноскі

  1. а б Від Urechis unicinctus у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.) (Праверана 18 мая 2022).

Спасылкі правіць