VGA (DE15F) — 15-кантактны субмініяцюрны раздым для далучэння аналагавых манітораў паводле стандарта VGA (англ.: Video Graphics Array).

Раздым DE15M, D-Sub 15 ці DB15HD (неафіцыйная назва, таксама VGA) на кабелі, які выкарыстоўваецца для перадачы RGB-відэёсігнала на манітор.

VGA — аналагавы інтэрфейс, створаны ў 1987 годзе і прызначаны для манітораў з электронна-прамянёвымі трубкамі (ЭПТ). Таксама гэтым інтэрфейсам абсталёўваюцца некаторыя прайгравальнікі DVD і многія плазменныя і ВК-тэлевізары. VGA перадае сігнал суцэльна, пры гэтым змяненне напружання значыць змяненне яркасці (напружанне сігналу складае 0,7—1 В), для ЭПТ яно значыць змяненне інтэнсіўнасці праменя з катодаў кінескопа (і, адпаведна, яркасць светлавой плямы на экране).

VGA састарэў і пачаў саступаць лічбавым інтэрфейсам DVI, HDMI і DisplayPort. Найбуйнешыя вытворцы электронікі Intel і AMD аб’явілі пра поўную адмову падтрымкі VGA да 2015 года.[1]

Большасць манітораў, якія ўжо не маюць раздыма VGA, далучаюцца да відэаадаптара з VGA выхадам праз раздым DVI з дапамогай перахадніка, бо частка ліній раздыма DVI ў мэтах сумяшчальнасці з’яўляюцца інтэрфейсам VGA (за выключэннем фармату DVI-D, у якім аналагавых ліній няма).

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць

Зноскі