Volkswagen Touran
Volkswagen Touran — кампактвэн на базе VW Golf. У мадэльным шэрагу Volkswagen з 2003 года. Назва Touran паходзіць ад спалучэння «Tour» (бел.: паездка) і «Sharan».
Сярод прадукцыі Volkswagen мадэль займае месца паміж кампактвэнам Golf Plus / Golf Sportsvan і мінівэнам Sharan.
Першае пакаленне (2003—2015)Правіць
Volkswagen Touran першага пакалення пабудаваны на платформе мадэлі Golf V.
Спачатку былі даступныя 5-мясцовыя і 7-мясцовыя варыянты аўто, але са з’яўленнем у 2005 годзе пяцімясцовага кампактвэна Golf Plus, ад 5-мясцовага Volkswagen Touran кампанія адмовілася.
Ад пачатку выпуску былі прапанаваныя бензінавыя рухавікі 1,6 (102 к.с.), 1.6 FSI (115 к.с.) і 2.0 FSI (150 к.с.) і турбадызелі 1.9 TDI (100 к.с.), 1.9 TDI (105 к.с.) і 2.0 TDI (136 к.с.). У 2004 годзе шэраг пашыраны 90-моцным 1,9 TDI і 2,0 TDI магутнасцю 140 к.с.
Touran GP (2006—2010)Правіць
На Парыжскім аўтасалоне 2006 года быў прадстаўлены мадэрнізаваны Volkswagen Touran[1]. З’явіліся новыя фары і рашотка радыятара, выкананыя ў стылі VW Passat і Eos, новы пярэдні бампер і капот. Ззаду абноўлены Touran атрымаў змененыя заднія ліхтары. У інтэр’еры быў зменены дызайн пярэдняй панэлі, сталі прымяняцца новыя матэрыялы і варыянты аздаблення.
У шэраг рухавікоў дадаліся два бензінавыя рухавікі — 1.4 TSI (140 к.с.) і 2.0 EcoFuel (109 к.с.). Затым дэбютаваў турбадызель 2.0 TDI з 170 к.с., а праз год з’явіўся 1.4 TSI у версіі 170 к.с. У 2008 годзе былі ўведзеныя 1.9 TDI BlueMotion (105 к.с.), у 2009 годзе — 1.4 TSI EcoFuel (150 к.с.).
З’явілася версія CrossTouran, якая адрозніваецца абвіссю кузава з нефарбаванага пластыка: накладкамі на пярэдні і задні бамперы, парогі кузава і колавыя аркі. CrossTouran таксама мае павялічаны на 12 міліметраў дарожны прасвет, а таксама 17-цалевыя колавыя дыскі[2].
Touran GP2 (2010—2015)Правіць
Другая мадэрнізацыя была праведзеная ў 2010 годзе.
Другое пакаленне (2015)Правіць
У сакавіку 2015 года быў прадстаўлены Touran другога пакалення, пабудаваны на модульнай платформе MQB(ням.) бел..
Пад назвай Volkswagen Touran L выпускаецца на канвееры сумеснага прадпрыемства Shanghai Volkswagen ўу Кітаі. Таксама для кітайскага рынку падрыхтавана версія CrossTouran L, якая адрозніваецца іншымі бамперамі, кратамі радыятара, пластыкавымі накладкамі на парогах і колавых арках, арыгінальнымі 18-цалевымі коламі, а таксама павялічаным на 23 мм дарожным прасветам[3].
Зноскі
- ↑ Обновленный VW Touran покажут в Париже // motor.ru (руск.)
- ↑ VW Touran получает внедорожную версию // motor.ru (руск.)
- ↑ У компактвэна Volkswagen Touran появилась кросс-версия // autoreview.ru (руск.)
СпасылкіПравіць
- Volkswagen Touran (2002—2010) // motofakty.pl (польск.)
Гл. таксамаПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Volkswagen Touran
- VW Golf
- VW Sharan