Валюміна Легум

(Пасля перасылкі з Volumina Legum)

Валюміна Легум (лац. Volumina Legum — збор законаў; Другі тытул: польск.: «Prawa, konstytucye y przywileie Królestwa Polskiego, y Wielkiego Xięstwa Litewskiego, y wszystkich prowincyi należących na wylnych seymach koronnach od seymu Wiślickiego roku pańskiego 1347 aż do ostatniego seymu uchwalone») — шматтомны збор законаў, сеймавых пастаноў, прывілеяў і іншых заканадаўчых актаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Літвы і правабярэжнай Украіны з 1347 да 17931795. Прыватнае выданне ордэна піяраў, арганізаванае пры падтрымцы Ю. Залускага і С. Канарскага. Прызначалася для практычнай арыентацыі юрыстаў, суддзяў, палітычных дзеячаў і інш. у заканадаўчым матэрыяле. Публікаваўся на польскай і лацінскай мовах з загалоўкамі, без каментарыяў, у канцы тамоў прыкладзены рэестр канстытуцый і прывілеяў за адпаведны перыяд.

Упершыню т. 1-6 (акты 1347—1736) выдадзены ў Варшаве ў 17321739, т. 7-8 (акты 1764—1780) — у 1782. Гэтыя 8 тамоў перавыдаў і выдаў паказальнікі да іх І. П. Агрызка ў 18591860 у Санкт-Пецярбургу. У 1889 у Кракаве выйшаў том 9 (акты 1782—1792), у 1952 у Познані — том 10 (з матэрыяламі Гарадзенскага сойма 1793). Некаторыя соймавыя матэрыялы да 1526 увайшлі ў выданне О. Больцара «Збор законаў Польшчы». Апошняе перавыданне «Volumina Legum» пачата ў 1970-я гады ў Варшаве. Прадметна-тэматычныя паказальнікі (інвентар) да «Volumina Legum» «Konstytucye koronne y Wielkiego Xiestwa Litewskiego od roku panskiego 1550 do roku 1683» падрыхтаваў і апублікаваў 1685 у Варшаве сакратар кароннай канцылярыі М. Ладоўскі. У 1754 і 1782 выйшлі падрыхтаваныя А. Жагліцкім і Т. Вагам дапоўненыя выданні інвентароў.

«Volumina Legum» — неафіцыйнае выданне і не з’яўляецца поўным зборам законаў. Змешчаны акты, ўзятыя з арыгінальных крыніц і з прац асобных аўтараў. Для вывучэння гісторыі ВКЛ значную каштоўнасць маюць акты, што адносяцца да дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання і ўлады, адлюстроўваюць палітычныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны, як напрыклад: прывілей купцам Польшчы і ВКЛ 1424; прывілей Падляшскай зямлі 1569; канстытуцыя Люблінскага сойма 1569; генеральная канфірмацыя ўсіх прывілеяў Польшчы ВКЛ 1576; «справы ВКЛ» 1590; асобныя канстытуцыі ВКЛ (пачалі выдавацца з пачатку XVII ст.), дзе зацвярджаліся ўхвалы соймаў па розных пытаннях (апрабацыя міжнародных трактатаў і дагавораў ВКЛ, прызначэнне камісараў.ю арганізацыя судовых устаноў, падаткі, мытныя зборы, рамонт дарог, мастоў, ачышчэнне рэчышчаў і інш.). Шмат канкрэтных звестак па палітычных, гаспадарчых і адміністрацыйных справах на Беларусі: пацверджанне падзелу беларускіх уладанняў князёў Радзівілаў (1589), выначэнне межаў Полацкага (1590), Падляшскага і Берасцейскага (1598, 1607) ваяводстваў, дазвол на арганізацыю кірмашу ў Менску (1601), пайменны спіс шляхты Віцебскага, Новагародскага, Полацкага ваяводстваў.

Літаратура правіць