Адкрыць галоўнае меню

Іасафат Пятровіч Агрызка (1826, Лепельскі павет Віцебскай губерніі — 30 сакавіка 1890, Іркуцк) — беларускі выдавец, журналіст, грамадска-палітычны дзеяч.

Іасафат Пятровіч Агрызка
Партрэт
Род дзейнасці: журналіст
Дата нараджэння: 1826
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1890
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:

Скончыў Лепельскае павятовае вучылішча, Мінскую гімназію, юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1849). З 1850 служыў у Кадыфікацыйнай камісіі Царства Польскага, якая ў сталіцы Расійскай імперыі займалася ўпарадкаваннем, а таксама распрацоўкай законаў для гэтай аўтаномнай правінцыі. У Санкт-Пецярбургу заснаваў друкарню (1859—1863), у 1859 выдаваў на польскай мове газету «Słowo» (забаронена ўладамі) і альманах «Pismo zbiorowe» (т. 1-2), выдаў першы збор твораў М. Дабралюбава (т. 1-4, 1862), перавыдаў старажытныя законы ВКЛ і Польшчы «Volumina Legum» («Збор законаў», т. 1-8, 1859—1860). Сябраваў з М. Чарнышэўскім. Падчас паўстання 1863—1864 стаў галоўным прадстаўніком паўстанцкага варшаўскага ўрада (камісар Нацыянальнага ўрада) у Санкт-Пецярбургу (прызначаны ў лютым 1863). Сучаснікі адзначалі, што ў той перыяд Агрызка быў перакананы ў непазбежнасці сутыкнення Расіі з Англіяй і Францыяй, што і вызначыла яго паводзіны. Арыштаваны 14 лістапада 1864 і пасля працяглага следства ў Вільні прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага на 20 гадоў катаргі, якую адбываў у Сібіры (Акатуй, Вілюйск, Якуцк). У 1877 вызвалены з забаронаю вяртацца на тэрыторыю Беларусі, Літвы, Польшчы.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Баренбаум И. Е. Иосафат Огрызко (1826—1890): Очерк литературно-издательской деятельности. М., 1964;
  • Гогель Н. В. Иосафат Огрызко и Петербургский революционный ржонд в деле последнего мятежа. Вильно, 1866—1867;
  • МАБ;
  • Pamięci Józefata Ohryzki przez dr. Dybowskiego // Biblioteka Warszawska. 1907, Maj, t. 2, cz. 2;
  • Смирнов А. Ф. Революционные связи народов России и Польши: 30-60 годы ХІХ века. М., 1962;
  • Шалькевич В. Первый издатель сочинений Н. А. Добролюбова // Неман. 1986, № 2;
  • Шостакович Б. С. Сибирские годы Юзефата Огрызко // Ссыльные революционеры в Сибири (ХІХ в. — февраль 1917 г.). Иркутск, 1974. Вып. 2;
  • SHP;
  • ЭГБ, т. 1.

КрыніцыПравіць