Капялюшык 7-18 см у дыяметры, у маладых асобнікаў у форме званочка, затым плоска-выпуклы, сухі, ад белага да светла-вохрыста-карычневага колеру, з густымі, прыціснутымі, радыяльна размешчанымі кудзелістымі лускавінкамі, з бялёсым або жаўтлявым адценнем.
Пласцінкі свабодныя, у маладых грыбоў белыя, затым ружаватыя.
Ножка 7-19 см даўжынёй і 1-2 см дыяметрам, цыліндрычная, бялёсая, у аснове з вялікай, шырокай, мешкаватай вольвай бруднага бела-жоўтага або карычневага колеру.
Мае прыемны смак і пах.
Споравы парашок ружовы. Споры ружаватыя, эліпсоідныя, гладкія.
Зноскі
- G. J. Krieglsteiner, A. Gminder: Die Großpilze Baden-Württembergs. Band 4, S. 277; Verlag Eugen Ulmer, Stuttgart 2003, ISBN 3-8001-3281-8
- J. Breitenbach, F. Kränzlin: Pilze der Schweiz, Band 4. Verlag Mykologia, Luzern 1995, ISBN 3-85604-040-4