Wolfram|Alpha — база ведаў і набор вылічальных алгарытмаў (англ. computational knowledge engine). Не з'яўляецца пошукавай сістэмай. Запушчана 15 траўня 2009 года.

Wolfram|Alpha
Выява лагатыпа
URL wolframalpha.com
Камерцыйны Так
Тып сайта База ведаў
Мова(-ы) англійская
Мова праграмавання AngularJS[d] і Wolfram Language[d]
Уладальнік Wolfram Alpha LLC
Аўтар Стывен Вольфрам
Пачатак працы 15 мая 2009 года
Слоган Making the world’s knowledge computable[1]
Рэйтынг Alexa 1 613[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне праекта правіць

Аснавальнік праекта Стывен Вальфрам упэўнены, што зможа перавесці пытанні на натуральных мовах у фармат, зразумелы для камп’ютараў, што дазволіць выконваць вылічэнні і пошук праз трыльёны адзінак «Куратараў даных» з выкарыстаннем мільёнаў радкоў алгарытмаў для выдачы карыстальніку адказаў.

Нова Співак, адзін з самых вядомых прадпрымальнікаў у тэхналагічнай сферы, выказаў меркаванне, што "Wolfram|Alpha можа быць такім жа значным, як і Google".

Wolfram|Alpha не вяртае пералік спасылак, заснаваны на выніках запроса, а вылічвае адказ, грунтуючыся на ўласнай базе ведаў, якая ўтрымлівае даныя па матэматыцы, фізіцы, астраноміі, хіміі, біялогіі, медыцыне, гісторыі, геаграфіі, палітыцы, музыцы, кінематаграфіі, а таксама інфармацыю пра вядомых асоб і інтэрнэт-сайты. Ён можа пераводзіць даныя між рознымі адзінкамі вымярэння, сістэмамі злічэння, падбіраць агульную формулу паслядоўнасці, знаходзіць магчымыя замкнутыя формы для прыблізных дробных лікаў, вылічваць сумы, граніцы, інтэгралы, рашаць ураўненні і сістэмы ўраўненняў, выконваць аперацыі з матрыцамі, вызначаць уласцівасці лікаў і геаметрычных фігур.

Зноскі

  1. https://www.wolframalpha.com/about Праверана 18 лістапада 2023.
  2. Alexa Internet — 1996. Праверана 29 лістапада 2017.