XII Усебеларускі з’езд Саветаў

Двана́ццаты Усебелару́скі з’езд саве́таў (надзвычайны). Адбыўся ў два этапы: 2023 лістапада 1936 і 1519 лютага 1937 года ў Мінску.

Прадстаўніцтва на з’ездзе

правіць

Прысутнічала 843 дэлегатаў.

Парадак дня

правіць

Рашэнні з’езда

правіць

На пасяджэннях у лістападзе з'езд абмеркаваў па дакладзе Чарвякова і аднагалосна адобрыў праект Канстытуцыі СССР. На VIII Усесаюзны з'езд Саветаў абраў 63 дэлегатаў, пераважна кіруючых партыйных і дзяржаўных работнікаў, і ў сувязі з пачаткам яго работы (25 лістапада) спыніў сваю работу. У час другога этапу работы ў лютым 1937 года па дакладзе Галадзеда (старшыні камісіі па распрацоўцы Канстытуцыі БССР) з'езд разгледзеў падрыхтаваны праект, які поўнасцю адпавядаў Канстытуцыі СССР.

На працягу 2 тыдняў у БССР прайшлі шматлікія сходы па абмеркаванні праекта, было выказана нямала прапаноў. З'езд прыняў праект за аснову і ўтварыў рэдакцыйную камісію для разгляду паправак і дадаткаў. У апошні дзень працы з'езд зацвердзіў Канстытуцыю Беларускай ССР, дзе былі абвешчаны шырокія правы грамадзян рэспублікі, якія потым грубейшым чынам парушаліся.

ЦВК рэспублікі было даручана распрацаваць і зацвердзіць палажэнне аб выбарах і прызначыць дату выбараў у Вярхоўны Савет БССР.

Літаратура

правіць
  • Бюлетэнь Надзвычайнага XII з’езда Саветаў БССР. Мн., 1936. №1—6