Двана́ццаты з'езд Камуністы́чнай па́ртыі бальшавіко́ў Беларусі. Адбыўся 514 лютага 1929 года ў Мінску. Прысутнічала 356 дэлегатаў з рашаючым і 222 з дарадчым голасам ад 41 207 членаў і кандыдатаў у члены партыі.

Парадак дня

правіць

Праца з'езда

правіць

3'езд ухваліў палітычную лінію, арганізацыйную і ідэйна-выхаваўчую работу ЦК КП(б)Б, якая адпавядала пастановам Адзінаццатага з'езду КП(б)Б і Пятнаццатага з'езду УКП(б). Адзначыў, што КП(б)Б згуртавала свае рады ў барацьбе супраць трацкістскай апазіцыі і правага ўхілу, выключыла трацкістаў з партыі і выкрыла трацкізм у вачах шырокіх мас працоўных, што ўзмацніла іх давер да партыі. З'езд даручыў новаму складу ЦК і ЦКК і надалей весці рашучую барацьбу з правым і левым ухілам за адзінства партыі. Ён канстатаваў уздым народнай гаспадаркі БССР, рост удзельнай вагі прамысловасці, уздым сельскай гаспадаркі, умацаванне сацыялістычных элементаў у народнай гаспадарцы, павышэнне матэрыяльнага і культурнага ўзроўню працоўных.

Вынікі з'езда

правіць

З'езд прыняў кантрольныя лічбы 1-га пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР, абмеркаваў пытанні рэканструкцыі народнай гаспадаркі на новай тэхнічнай аснове, падрыхтоўкі кадраў кваліфікаванных спецыялістаў і рабочых, тэмпаў індустрыялізацыі. Прызнаў за неабходнае рэгуляваць склад партыі і намеціў да канца 1930 года мець у КП(б)Б не менш, як 50% рабочых, занятых на вытворчасці, у тым ліку батракоў і сельскагаспадарчых рабочых. Намеціў правесці з 1 сакавіка 1929 года чыстку партыі.

З'езд выбраў ЦК КПБ у складзе 77 членаў і 57 кандыдатаў у члены, ЦКК — 76 чалавек і Рэвізійную камісію КПБ з 7 членаў. На пленуме 15 лютага 1929 года выбрана Бюро ЦК КП(б)Б у складзе 13 чалавек і 7 кандыдатаў, сакратарамі ЦК выбраны Я. Б. Гамарнік і І. А. Васілевіч.

Літаратура

правіць
  • Стэнаграфічная справаздача XII з'езду КП(б)Б (5—16 лютага 1929г.). Мн. 1929;
  • Рэзалюцыі XII з'езду Камуністычная партыі (бальшавікоў) Беларусі (5—16 лютага 1929г.). Мн. 1929.