Адкрыць галоўнае меню

Дзяся́ты Усебелару́скі з’езд саве́таў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Адбыўся 2028 лютага 1931 года ў Мінску.

Змест

Прадстаўніцтва на з’ездзеПравіць

Прысутнічала 677 дэлегатаў з рашаючым і 216 з дарадчым голасам.

Парадак дняПравіць

Рашэнні з’ездаПравіць

З’езд ухваліў дзейнасць Урада БССР. Адзначыў поспехі ў выкананні плана першых 2 гадоў пяцігодкі, павышэнне вядучай ролі прамысловасці ў рэканструкцыі народнай гаспадаркі, узмацненне кіруючай ролі пралетарыяту ў сацыялістычным будаўніцтве, ліквідацыю беспрацоўя, пераход на 7-гадзінны рабочы дзень 43,2 % рабочых прамысловасці ВСНГ БССР; уздым сельскай гаспадаркі, расшырыўся саўгасны сектар, вырасла забяспечаннасць сельскагаспадарчымі машынамі, інвентаром); ролю сацыялістычнага спаборніцтва і ўдарніцтва ў ажыццяўленні закліку «Пяцігодку за 4 гады!»; ролю 1-й Усебеларускай выстаўкі прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў мабілізацыі працоўных на сацыялістычную рэканструкцыю народнай гаспадаркі. З’езд канстатаваў поспехі ў ажыццяўленні ўсеагульнага абавязковага навучання, політэхнізацыі школ, ліквідацыі непісьменнасці, развіціі навукова-даследчай работы, літаратуры і мастацтва ў БССР.

З’езд падкрэсліў неабходнасць і надалей праводзіць індустрыалізацыю рэспублікі, надаючы асаблівую ўвагу вытворчасці сродкаў вытворчасці, энергетыцы, паліўнай базе, таварам спажывання, якасці вырабаў; неаслабнымі тэмпамі ажыццяўляць суцэльную калектывізацыю, строга захоўваючы ленінскі прынцып добраахвотнасці. Ухваліў пастанову Урада БССР аб ліквідацыі акруг і пераходзе на раённую сістэму кіравання.

З’езд выбраў ЦВК у складзе 258 членаў; выбраў 5 членаў ад БССР у Савет Нацыянальнасцей ЦВК СССР, дэлегацыю на VI Усесаюзны з’езд Саветаў у складзе 65 чалавек з рашаючым голасам і 6 чалавек з дарадчым. Старшынёю ЦВК БССР быў выбраны (А. Р. Чарвякоў), старшынёю СНК БССР (М. М. Галадзед).

ЛітаратураПравіць

  • Дзясяты Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Стэнаграфічная справаздача. Мн., 1931;
  • Галадзед М. М. Барацьба за індустрыялізацыю і калектывізацыю БССР (перапрацаваны даклад на X Усебеларускім з’ездзе Саветаў БССР), Мн., 1931.