Слаявішча ліставатае, складаецца з адной або некалькіх прыціснутых або прыўздыбленых да субстрату лістападобных пласцінак і лускавінак, з часцей жаўтлявай або чырванавата-аранжавай верхняй паверхняй, ад гідраксіду калію робіцца ярка-чырвонай. Ніжняя паверхня пакрыта кароткімі рызоідамі, светла-карычневага або бялёсага колеру.
Характэрны колер надае лішайнікам асаблівае рэчыва - парыецін, якое ў выглядзе крышталёў пакрывае верхні пласт. Ніжні бескаляровы або з нешматлікімі парыецінавымі крышталямі.
Эпітэцый жаўтлявы, ад KOH робіцца ярка-чырвоным. Тэцый і гіпатэцый бясколерныя.
Споры бясколерныя, эліптычныя. Канідыі прамыя, падоўжана-эліптычныя, кароткія.
- Xanthoria aureola (Ach.) Erichsen
- Xanthoria calcicola Oxner, 1937
- Xanthoria candelaria (L.) Th. Fr., 1861 — Ксанторыя воскападобная
- Xanthoria ectaneoides (Nyl.) Zahlbr., 1931
- Xanthoria elegans (Link) Th. Fr., 1860
- Xanthoria filsonii Elix, 1990
- Xanthoria fulva (Hoffm.) Poelt & Petut., 1992
- Xanthoria ligulata (Körb.) P. James, 1983
- Xanthoria parietina (L.) Th. Fr., 1860 — Ксанторыя насценная, ці Насценная залатнянка, ці Ксанторыя насценная
- Xanthoria polycarpa (Hoffm.) Rieber, 1891 — Ксанторыя шматплодная
- Xanthoria ucrainica S. Y. Kondr., 1997
- Xanthoria ulophyllodes Räsänen, 1931
Зноскі
- ↑ Ксанторыя у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.542