Рыба-нож (Xenomystus nigri) — від прамянёвапёрых рыб сямейства натаптэрусаў.
Даўжыня да 20—30 см. Цела ланцэтападобнае, цёмнае, злёгку жаўтавата-карычневае (у шлюбны перыяд — карчнявата- або пурпурова-чырвонае). Спіннога плаўніка няма, ад двух грудных ідзе ўздоўж усяго цела так званы ніжні плаўнік (у ім да 130 прамянёў), які пераходзіць у хваставы.
Пашырана ў рэках басейна Ніла. У Еўропу завезена як акварыумная рыба ў пач. ХХ ст.
Вельмі рухомая рыбка, цікавая здольнасцю заплываць ва ўкрыцці «заднім ходам». Непатрабавальная да ўмоў утрымання.