Ёсеф Хаім Брэнер (іўр.: יוסף חיים ברנר варыянты імя: Ёсіп, Ёсып Хаім, часовы псеўданім Дж. Хевер, 11 верасня 1881, Нові Млыны Сасніцкага павета  (укр.) Чарнігаўскай губерні — 2 мая 1921, на поўдзень ад Яфа) — іўрытмоўны пісьменнік, літаратурны крытык і перакладчык, адзін з пачынальнікаў сучаснай літаратуры на іўрыце .

Ёсеф Хаім Брэнер
іўр.: יוסף חיים ברנר
Асабістыя звесткі
Псеўданімы יוסף חבר, ח. ב. צלאל і בר יוחאי
Дата нараджэння 30 жніўня (11 верасня) 1881[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 мая 1921(1921-05-02)[2] (39 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, літаратурны крытык, перакладчык, рэдактар, друкар
Мова твораў іўрыт
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў беднай яўрэйскай сям’і ў Новых Млінах, вучыўся ў розных ешывах, у тым ліку ў Почапе (дзе пасябраваў з сынам дырэктара Уры Гнесіным  (руск.)), пазней пераехаў у Гомель, дзе апублікаваў сваё першае апавяданне «Бохан хлеба», а затым, у 1901 годзе, і зборнік апавяданняў.

У 1902 годзе быў прызваны ў армію, але з пачаткам руска-японскай вайны дэзерціраваў. Трапіў у палон, але з дапамогай Бунда (куды далучыўся ў юнацтве) уцёк у Лондан, дзе жыў у раёне Уайтчэпел, рэдагаваў і выдаваў у гадах часопіс «Ха-Меарэр» («Будзільнік») на іўрыце і прымаў актыўны ўдзел у сацыялістычным руху Паалей-Цыён  (укр.). У 1908 годзе пераехаў у Лемберг, дзе быў рэдактарам часопіса, выдаў на ідыш манаграфію пра жыццё пісьменніка Абрама Мапу  (руск.).

У 1909 годзе эміграваў у Палестыну, якая ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, працаваў на ферме ў Хадэры, спрабуючы рэалізаваць свае сіянісцкія погляды, але затым з’ехаў спачатку ў Іерусалім, а пазней (у 1915 годзе) — у Яфа, дзе прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці і выкладанню іўрыту і літаратуры ў гімназіі «Герцлія» ў Тэль-Авіве . Падчас Першай сусветнай вайны ён прыняў асманскае грамадзянства, што не дазваляла пакідаць краіну.

У Палестыне Брэнер быў рэдактарам некалькіх часопісаў, а ў 1920 годзе стаў адным з заснавальнікаў Гістадруту. У сваёй працы Брэнэр усхваляў ідэалы сіянізму, але таксама супярэчыў сам сабе, сцвярджаючы, што Эрэц-Ісраэль — проста яшчэ адна дыяспара і нічым не адрозніваецца ад іншых дыяспар.

Загінуў 2 мая 1921 года падчас арабскіх хваляванняў у Яфа.

Памяць правіць

Гіват Брэнэр, найбуйнейшы кібуц у Ізраілі, на поўдзень ад Рэхавота, названы ў гонар Ёсефа Хаіма Брэнера. Імя Брэнера носіць самая прэстыжная Брэнераўская літаратурная прэмія.

Зноскі

  1. http://www.tidhar.tourolib.org/tidhar/view/3/1117
  2. Josef Chajim Brenner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Еврейская энциклопедия. Том 4, с. 1347—1351.
  • Энциклопедия иудаизма. Гютерсло 1971, ISBN 3-570-05964-2, с. 117.