Адкрыць галоўнае меню
Горад
Ёэнсу
фінск.: Joensuu
Сцяг Герб[d]
Сцяг Герб[d]
Joensuun pääkirkko.jpg
Краіна
Ляні
Правінцыя
Каардынаты
Унутраны падзел
30 раёнаў
Глава гарады
Кары Кар'ялайнен
Заснаваны
Плошча
2 751,07 (абшчына, уключаючы плошчу воднай паверхні) км²
Насельніцтва
75 244 чалавек (2015)
Шчыльнасць
31,13 чал./км²
Канфесійны склад
лютэране, праваслаўныя
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
801xx, 802xx
Афіцыйны сайт
jns.fi
(фін.) (руск.) (шведск.) (англ.) 
Ёэнсу на карце Фінляндыі
Ёэнсу (Фінляндыя)
Ёэнсу

Ёэнсу (фінск.: Joensuu — «Вусце ракі») — горад і абшчына на ўсходзе Фінляндыі, размешчаны ў вусці ракі Піеліс'ёкі і на беразе возера Пюхяселькя — самым паўночным з азёр сістэмы Сайма. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўночная Карэлія з насельніцтвам больш за 75 тыс. жыхароў (12 па гэтым паказчыку горад Фінляндыі) (2015). Горад з'яўляецца буйным цэнтрам вышэйшай адукацыі (15 тысяч студэнтаў) і гандлёва-транспартным вузлом. У горадзе развіта пластмасавая і металургічная прамысловасць (Abloy), машынабудаванне (John Deere), друкарскія паслугі (Punamusta), харчовая прамысловасць (Valio), энергетыка (Fortum) і распрацоўкі ў сферы інфармацыйных тэхналогій.

ГісторыяПравіць

Горад быў заснаваны ў 1848 годзе расійскім імператарам Мікалаем I у вусці ракі Піеліс'ёкі. У XIX стагоддзі Ёэнсу з'яўляўся прамысловым і гандлёвым горадам. У 1860 годзе горад атрымаў права на гандаль, у сувязі з чым абмежаванні прамысловай дзейнасці былі скасаваны і мясцовыя лесапільныя заводы пачалі расці і квітнець. У пасёлку Утра ўзнік цэнтр шкляной прамысловасці, прычым 11 % яго насельніцтва складалі замежнікі, у пасёлку існавала шведскамоўная школа. У 1856 годзе быў пабудаваны Сайменскі канал, які істотна палепшыў умовы воднага транспартавання. Дзякуючы яму актыўна развіваўся гандаль паміж Паўночнай Карэліяй, Санкт-Пецярбургам і Цэнтральнай Еўропай.

У канцы 1870-х гадоў, дзякуючы пабудаваным на рацэ Піеліс'ёкі каналам, істотна пашырыліся магчымасці суднаходства і сплаву. Рака Піеліс'ёкі стала важным маршрутам для лесасплаву і забяспечвала лесапільныя заводы і лесагаспадарчую прамысловасць Фінляндыі сыравінай. Да пачатку XX стагоддзя Ёэнсу стаў адным з найбуйнейшых унутраных портаў Фінляндыі.

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў невялікі, у значнай меры сельскагаспадарчы і лесапрамысловы горад ператварыўся ў ажыўлены цэнтр рэгіёна Паўночнай Карэліі. У 1954 годзе колькасць насельніцтва Ёэнсу склала 24 тысячы чалавек. Пачынаючы з 1960-х гадоў паскорыўся эканамічны рост Фінляндыі. Адначасова з гэтым пачаўся працэс урбанізацыі. У 1960-х колькасць насельніцтва Ёэнсу павялічылася на 28 % і да 1970 склала 36 тысяч чалавек. У 1960-я гады Паўночнай Карэліі быў нададзены статус самастойнага адміністрацыйнага рэгіёна, і горад Ёэнсу стаў яго сталіцай. У 1970-х гадах у горадзе было праведзена мноства рэформ у сацыяльнай сферы[1].

У 1969 годзе ў Ёэнсу быў заснаваны ўніверсітэт. Дзейнасць універсітэта і сёння адыгрывае важную ролю ў жыцці горада. У наш час універсітэт складаецца з васьмі факультэтаў і дзевяці самастойных падраздзяленняў, а колькасць студэнтаў складае каля 8 тысяч чалавек. Актыўнае міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне навукі, прамысловасці і гандлю дае карысць усяму рэгіёну[2].

З ростам горада ў склад Ёэнсу ўваходзілі суседнія паселішчы. Так у 1954 годзе была далучана камуна Піелісенсу (фінск.: Pielisensuu), а 1 студзеня 2005 года ў склад горада ўвайшлі камуны Кііхтэлюсваара (фінск.: Kiihtelysvaara) і Туўпаваара (фінск.: Tuupovaara).

У пачатку 2009 года ў склад Ёэнсу былі ўключаны два суседнія муніцыпалітэты — Эна (фінск.: Eno) і Пюхяселькя (фінск.: Pyhäselkä). У выніку гэтага зліцця колькасць насельніцтва Ёэнсу дасягнула значэнні каля 72 тысяч чалавек.

КліматПравіць

Клімат Ёэнсу
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C −8,2 −7,2 −1,3 4,9 13,5 19,0 21,0 18,3 12,1 5,7 −0,5 −5,2 6,0
Сярэдняя тэмпература, °C −11,6 −10,7 −5,4 0,7 8,3 14,2 16,4 14,0 8,6 3,2 −2,7 −8,2 2,2
Сярэдні мінімум, °C −15,4 −15 −10,1 −3,4 2,6 8,8 11,3 9,7 4,9 0,4 −5,5 −12,1 −2
Норма ападкаў, мм 37 29 32 35 36 61 75 84 65 59 54 45 612
Крыніца: World Climate

Гарады-пабрацімыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць