Сусветная лёгкая атлетыка

сусветны кіруючы орган па лёгкай атлетыцы
(Пасля перасылкі з ІААФ)

Сусве́тная лё́гкая атле́тыка (англ.: World Athletics), раней вядомая як Міжнародная аматарская лёгкаатлетычная федэрацыя (англ.: International Amateur Athletic Federation) з 1912 па 2001 і Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (англ.: International Association of Athletics Federations) з 2001 па 2019, абодва скарочана ІААФ (англ.: IAAF) — сусветны кіруючы орган па лёгкай атлетыцы.

Сусветная лёгкая атлетыка
World Athletics
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі міжнародная спартыўная федэрацыя[d] і track and field athletics federation[d]
Афіцыйныя мовы англійская і французская
Кіраўнік Себасцьян Коу
Заснаванне
Дата заснавання 17 ліпеня 1912[1]
Колькасць членаў 214[3]
Член у
worldathletics.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Працэс стварэння Сусветнай лёгкай атлетыкі пачаўся 17 ліпеня 1912 года ў Стакгольме, неўзабаве пасля завяршэння летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года ў гэтым горадзе. На гэтай сустрэчы 27 прадстаўнікоў 17 нацыянальных федэрацый дамовіліся сустрэцца на кангрэсе ў Берліне, у наступным годзе пад кіраўніцтвам Сігфрыда Эдстрома, які павінен быў стаць першым прэзідэнтам новай арганізацыі. Кангрэс 1913 года афіцыйна завяршыў стварэнне Міжнароднай аматарскай лёгкаатлетычнай федэрацыя (ІААФ)[4].

Штаб-кватэра кампаніі размяшчалася ў Стакгольме з 1912 па 1946, у Лондане з 1946 па 1993, а затым пераехала на сваё цяперашняе месца ў Манака.

У 2012 годзе была створана зала славы ІААФ.

8 чэрвеня 2019 года Савет ІААФ прыняў рашэнне аб перайменаванні і рэбрэндынгу арганізацыі. Новай назвай стала «Сусветная лёгкая атлетыка» (англ.: World Athletics), якая пачала выкарыстоўвацца пасля зацвярджэння яе Кангрэсам ІААФ у верасні 2019 года[5].

Прэзідэнты правіць

Імя Краіна Гады прэзідэнцтва
Сігфрыда Эдстром   Швецыя 1912–1946
Дэвід Бёрглі   Вялікабрытанія 1946–1976
Адрыян Паўлен   Нідэрланды 1976–1981
Прыма Небіёлало   Італія 1981–1999
Ламін Дзіяк   Сенегал 1999–2015
Себасцьян Коу   Вялікабрытанія з 2015

Зноскі правіць

  1. а б https://www.worldathletics.org/about-iaaf / World Athletics Праверана 14 кастрычніка 2022.
  2. About the IAAFWorld Athletics. Праверана 22 жніўня 2016.
  3. https://www.worldathletics.org/about-iaaf/structure/member-federations
  4. "IAAF Presidential Election History" Архівавана 20 жніўня 2015 года.. Jesse Squire, Daily Relay, 18 жніўня 2015.
  5. IAAF unveils new name and logo. Сусветная лёгкая атлетыка. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2019. Праверана 14 лістапада 2019.

Спасылкі правіць