Епіскап Іаакім (свецкае імя: Іван Акімавіч Лявіцкі; 11 красавіка 1853, Пятрушкі, Кіеўская губерня — 1921) — праваслаўны дзеяч, архіепіскап.

Іаакім (Лявіцкі)
Іаакім (Лявіцкі)
Адукацыя
Дзейнасць пісьменнік, святар
Месца працы
Імя пры нараджэнні Іван Акімавіч Лявіцкі
Нараджэнне 11 красавіка 1853(1853-04-11)
Смерць 1921
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў Кіева-Сафійскае духоўнае вучылішча, Кіеўскую духоўную семінарыю, Кіеўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1879). Са жніўня 1879 года выкладчык Рыжскай духоўнай семінарыі. 24 чэрвеня 1880 года епіскапам Рыжскім і Мітаўскім Філарэтам рукапаложаны ў сан іерэя. Служыў у Рыжскім кафедральным саборы, з’яўляўся законавучыцелем Рыжскага юнкерскага вучылішча, інспектарам Рыжскай духоўнай семінарыі, членам Гісторыка-статыстычнай камісіі па апісанні цэркваў Рыжскай епархіі. 28 чэрвеня 1893 года пастрыжаны ў манаства з імем Іаакім. У 1893—1895 гадах рэктар Рыжскай семінарыі. У 1896 годзе рукапаложаны ў епіскапа Балцкага, вікарыя Камянец-Падольскай епархіі.

24 мая 1897 года прызначаны епіскапам Брэсцкім, вікарыем Літоўскай епархіі. З 23 студзеня 1900 года кіруючы архіерэй заснаванай Гродзенскай епархіі (з тытулам епіскап Гродзенскі і Брэсцкі). Пры Іаакіме ў епархіі быў заснаваны Краснастоцкі жаночы манастыр, пабудаваны сабор у горадзе Брэст, пачалі выходзіць «Гродзенскія епархіяльныя ведамасці», адчынены епархіяльны свячны завод і эмерытальная каса для духавенства, арганізаваны псаломніцкія і педагагічныя курсы для настаўнікаў царкоўных школ. Прымаў меры па адкрыццю ў Гродне духоўнай семінарыі.

26 лістапада 1903 года прызначаны епіскапам Арэнбургскім і Уральскім (з 1908 года — епіскап Арэнбургскі і Тургайскі). У 1910—1917 гадах епіскап (з 1916 года архіепіскап) Ніжагародскі і Арзамаскі.

У красавіку 1917 года у сувязі с нязгодай адносна дзейнасці Часовага ўрада па рэарганізацыі Сінода быў адхілены ад кіраўніцтва епархіяй, пэўны час знаходзіўся пад хатнім арыштам. Прымаў удзел ва Усерасійскім Памесным саборы 1917—1918 гадоў.

У 1918 годзе пераехаў у Крым. Па адной з версій у гэтым жа годзе павешаны бальшавікамі на Царскай браме Севастопальскага кафедральнага сабора. Па іншай версіі забіты грабежнікамі ў 1921 годзе недалёка ад Севастопаля[1].

Зноскі

  1. Сінодзік пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую у Гродзенскай епархіі (ХХ стагоддзе)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2018. Праверана 3 лютага 2020.

Літаратура

правіць
  • Никитин, Д. Иоаким (Левитский) // Православная энциклопедия. Т. XXIII. Москва. 2010. С. 153—154.
  • Преосвященный Иоаким // Гродненские епархиальные ведомости. 1904. № 1-2. С. 16 — 21.
  • Польский, М. Новые мученики Российские. Минск. 2004. С. 93 — 98.