Абу-ль-Хасан Алі ібн Хілал (араб. أبو الحسن علي بن هلال‎‎), больш вядомы як Ібн аль-Баваб (араб. ابن البواب‎‎) — каліграф і ілюстратар, які жыў у часы праўлення дынастыі Буідаў. Меркавана памёр каля 1022 года ў Багдадзе[2].

Ібн аль-Баваб
Фатаграфія
Дата нараджэння X стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 1022[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці ілюмінатар рукапісаў, каліграф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з беднай сям’і. Яго імя літаральна азначае «Сын брамніка». Вывучаў фікх і багаслоўе, быў вельмі пабожны, таксама аб аль-Бавабе казалі, што ён вывучыў Каран на памяць[3].

Вывучаў каліграфію разам з дачкой Ібн Муклы. Ібн аль-Баваб авалодаў усімі шасцю каліграфічнымі стылямі і палепшыў іх. Яшчэ пры жыцці дасягнуў шырокай славы і быў лёгка пазнавальны з-за сваёй доўгай барады. Вучні Ібн аль-Баваба перадалі яго стыль многім пакаленням каліграфаў[4].

За ўсё жыццё Аль-Бавваб стварыў 64 копіі Карана. Адна з самых лепшых гэтых копій была напісана шрыфтам райхан і захоўвалася ў стамбульскай мячэці Лалялі  (руск.), іншая — у бібліятэцы Чэстэра Біці  (руск.) ў ірландскім Дубліне[5]. Апошняя была паднесена ў дар асманскім султанам Селімам I. Ібн аль-Баваб быў прызнаным майстрам каліграфіі, яго школа каліграфіі праіснавала аж да падзення Багдаду перад націскам манголаў — больш за два стагоддзі пасля яго смерці[2].

Уклад правіць

Адным з найбольш значных дасягненняў аль-Баваба лічыцца паляпшэнне каліграфічнага стылю аль-хат аль-мансуб («прапарцыйнае пісьмо»). Таксама ён унёс уклад у распрацоўку такіх стыляў, як райхан, таукі, насх і мухакак[2]. З усіх копій Карана, створаных аль-Бавабом да нашых дзён захавалася толькі адна. Гэта самы ранні вядомы рукапіс, напісаны нахільным шрыфтам на паперы[6].

Зноскі

  1. Ibn al-Bawwab // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в Ibn al-Bawwāb brief bio. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2012. Праверана 14 верасня 2012.
  3. «Ibn al-Bawwab» [Biography], Encyclopedia Britannica, Online Архівавана 3 верасня 2019.
  4. Robinson, G., The Cambridge Illustrated History of the Islamic World, Cambridge University Press, 1996, p. 268
  5. Explore the Collections | Chester Beatty. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2018. Праверана 1 студзеня 2020.
  6. Robinson, F (ed.), The Cambridge Illustrated History of the Islamic World, Cambridge University Press, 1996, p. 286