Іванава Слабада (Лельчыцкі раён)

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Іва́нава Слабада́[1] (трансліт.: Ivanava Slabada, руск.: Иванова Слобода) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Тонежскага сельсавета.

Вёска
Іванава Слабада
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 318 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2356
Паштовыя індэксы
247854
Аўтамабільны код
3
СААТА
3228856066
Іванава Слабада на карце Беларусі ±
Іванава Слабада (Лельчыцкі раён) (Беларусь)
Іванава Слабада (Лельчыцкі раён)
Іванава Слабада (Лельчыцкі раён) (Гомельская вобласць)
Іванава Слабада (Лельчыцкі раён)

Размешчана за 5 км на паўночны ўсход ад Тонежа, за 46 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Цэнтр камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Іванава Слабада».

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядома ў XIX стагоддзі як вёска Тонежскай воласці Мазырскага павета.

Перад вайной у вёсцы жыло 723 чалавекі[2].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны была акупавана гітлераўцамі. У студзені 1943 года імі былі спалена ўся вёска (141 двор), забіта 9 жыхароў[2].

Насельніцтва правіць

  • 1838 год — 15 двароў, 109 жыхароў
  • 1909 год — 85 двароў, 607 жыхароў
  • 1917 год — 106 двароў, 662 жыхары
  • 1940 год — 141 двор, 723 жыхары
  • 1971 год — 271 двор, 1062 жыхары
  • 1998 год — 246 двароў, 591 жыхар
  • 2000 год — 257 двароў, 592 жыхары

Інфраструктура правіць

Механічныя майстэрні, лясніцтва. Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, Дом быту, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 3 крамы, аддзяленне ашчаднага банка «Беларусбанк».

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Слабада́
  2. а б Иванова Слобода Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура правіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл.

Спасылкі правіць