Іван Андрэевіч Вятохін

Іван Андрэевіч Вято́хін (4 верасня 1884, г. Жырнаўск, Валгаградская вобласць — 27 сакавіка 1959) — беларускі фізіёлаг. Член-карэспандэнт АН БССР (1947), доктар біялагічных навук (1940), прафесар (1926)[3].

Іван Андрэевіч Вятохін
Дата нараджэння 22 жніўня (3 верасня) 1884[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 1959(1959-03-27) (74 гады)
Месца пахавання
Род дзейнасці фізіёлаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук[2] (1940)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Уладзімір Чарнігаўскі[d]
Узнагароды
медаль «За працоўную доблесць»

Біяграфія правіць

Скончыў Казанскі ўніверсітэт у 1911 годзе і працаваў у ім да 1927 года выкладчыкам. У 1927—1936 гг. загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі Пермскага ўніверсітэта, у 1936—1941 гг. і з 1944 года — Мінскага медыцынскага інстытута. Адначасова ў 1936—1948 гг. прафесар БДУ, у 1937—1941 — дырэктар Інстытута тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР[3].

Прафесар Іван Андрэевіч Вятохін у гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у электракардыаграфічным кабінеце. Яму нярэдка атрымоўвалася даць ілжывае заключэнне пра наяўнасць тых ці іншых захворванняў[4][5]. Пасля трапіў у партызаны.

Старшыня Беларускага таварыства фізіёлагаў, біяхімікаў і фармаколагаў (1936-59)[3].

Навуковая дзейнасць правіць

Менавіта І. А. Вятохін апісаў фенамен кругавой узрушанасці ў цягліцавым кольцы (правобраз re-entry). Даследаваў нервовыя механізмы рэгуляцыі функцый сардэчна-сасудзістай сістэмы, фізіялогію працы  (руск.)[3].

Аўтар больш за 60 работ[6].

Бібліяграфія правіць

  • Физиологические исследования рабочих в Прокатном цехе Машиностроительного завода имени Молотова [Текст] / Проф. И. А. Ветохин, ассист. А. К. Чуваев, д-р З. Н. Мельникова; [Предисл.: М. В. Грязнов] ; Перм. филиал Науч.-иссл. ин-та орг-ции и охраны труда… — Пермь : тип. № 1 «Свердполиграфа», 1935. — Обл., 51 с. : ил.; 22х15 см
  • Новая модель искусственного круга кровообращения на ивом сердце холоднокровных // Труды ин-та физиологии АН БССР, 1958. Т. 2.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалямі — «Партызану Айчыннай вайны» і «За працоўную доблесць»[6].

Зноскі

  1. а б в г https://www.bsmu.by/page/55/3235/
  2. а б в http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-291439&strq=l_siz=20
  3. а б в г Ветохин Иван Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 112. — 737 с.
  4. Медыцына Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945 гг.)
  5. Шишко, Е. И. Минский ордена Трудового Кразного Знамени государственный медицинский институт (к 70-летию) / Е. И. Шишко, А. А. Ключарев, А. И. Кубарко. Минск: Вышэйшая школа, 1991. 192 с. С. 174
  6. а б Ветохин, Иван Андреевич(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура правіць

  • Вятохін Іван Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 402.
  • Вятохін Іван Андрэевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 526.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 2. — Минск, 2006.
  • Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016. (Место рождения: с. Жирное Саратовской области, Россия.)
  • Николаева, Е. И. Иван Андреевич Ветохин / Е. И. Николаева, Г. С. Юньев // Вопросы физиологии человека и животных. — Вып. 2. — Минск : БГУ, 1969. — С. 5—10.

Спасылкі правіць