Іван Анісімаў
Іван Анісімаў — збройнік XVII ст., майстар шабельнай справы. Родам з Глыбокага. Разам з іншымі беларускімі майстрамі пераехаў у Маскву і працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. Жыў у Мяшчанскай слабадзе. У 1662—1665 гадах па загаду цара вучыўся ў Астрахані «рабіць чаркаскія шаблі». Вярнуўшыся, разам з 7 «таварышчы» зрабіў «5 ножан шабельных на чаркаскае дзела з меднаю аправаю мінулага».
Літаратура правіць
- Іван Анісімаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.