Іван Васілевіч Скалабан
Іван Васілевіч Скалабан (верасень 1910, вёска Крывічы, Салігорскі раён — красавік 1944) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці.
Іван Васілевіч Скалабан | |
---|---|
Дата нараджэння | верасень 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | красавік 1944 (33 гады) |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | Партызаны |
Гады службы | 1942—1944 |
Камандаваў | 130-я Петрыкаўская партызанская брыгада |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Біяграфія
правіцьЧлен КПСС з 1939 года. З 1931 года на педагагічнай і партыйнай рабоце ў Старобінскім раёне. З сакавіка 1942 года ў нямецкім тыле, у студзені — ліпені 1943 года камісар 125-й Капаткевіцкай партызанскай брыгады, у ліпені 1943 — сакавіку 1944 гадоў камандзір 130-й Петрыкаўскай партызанскай брыгады, адначасова ў красавіку 1943 — красавіку 1944 гадоў сакратар Петрыкаўскага падпольнага РК КП(б)Б, з кастрычніка 1943 года член Палескага падпольнага абкама КП(б)Б. Загінуў у баі.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.