130-я Петрыкаўская партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

130-я Петрыкаўская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная 27 ліпеня 1943 года. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Старадарожскага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (757 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

130-я Петрыкаўская партызанская брыгада
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Палескае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 757 партызан (6.7.1944)
Дыслакацыя Петрыкаўскі, Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Старадарожскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Склад правіць

  • атрад Р. І. Краўца (потым 132-і, арганізаваны ў верасні 1941 года);
  • атрад «Балотнікава» (І. Н. Глушко, потым 125-ы, арганізаваны ў жніўні 1942 года);
  • атрад М. Ф. Бабкова (потым 135-ы, арганізаваны ў кастрычніку 1942 года);
  • атрад П. І. Арцюха (потым 133-і).

У жніўні быў створаны атрад А. І. Трухановіча (пазней 136-ы), які 25 студзеня 1944 года (250 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй і атрад І. В. Дубіка (пазней 138-ы), які 19 студзеня 1944 года злучыўся з Чырвонай Арміяй.

Камандаванне правіць

Камандзіры правіць

Камісар правіць

Начальік штаба правіць

  • У. І. Кулік.

Гісторыя правіць

У лістападзе — снежні 1942 года партызаны ўдзельнічалі ў падрыве мастоў на рэках Пціч і Бобрык (Пціцкая аперацыя). Вялі адкрытыя і засадныя баі, у тым ліку каля вёскі Міхедавічы Капаткевіцкага, вёсак Бабунічы (Бабуніцкі бой), Асавец Петрыкаўскага раёнаў, на дарозе КонкавічыБалажэвічы. У сакавіку 1943 года каля вёскі Капцэвічы падарвалі некалькі машын з жывой сілай немцаў. 21 жніўня 1943 года разбілі нямецкі гарнізон, які ахоўваў чыгуначны ўчастак МуляраўкаКоржаўка. У жніўні — верасні 1943 года на чыгуначным участку ЛунінецКалінкавічы падарвалі больш за 2 000 рэек, у лютым — чэрвені 1943 і красавіку 1944 гадоў вялі баі з карнікамі.

Літаратура правіць